ЛАХАРДЗІК, ЛАКАРДЗІК м. 1. Прысмакі, ласункі. Лахардзік – то канфеты, ці што укуснае, угасцілі лахардзікам. Фасаўшчына. А цяпер дзеці сыты лахардзікамі етымі. Марозаўка. 2. Мучныя прысмакі. Ну яму там лакардзікі нада выпікаць. Запруддзе.
ЛАХАРУТКІ мн. Старое, паношанае адзенне, лахманы. Пазьбіралі свае лъхарутκі – і ў лес. Серкуці.
ЛАХАТУРЗЕ н. зб. Тое ж. Лъхатурзя такое старэйшая ў шкапе ляжыць. Заазер'е.
ЛАХАЎКА ж. эмац.-ацэн. Неахайная жанчына, валацуга. Як лахаўка якая носіцца пъ дзярэўні [пра цыганку]. Самсоны.
ЛАХДАРЫ мн. экспр. Адзенне. Скарэй накінула лъхдары і пъшла. Ульянавічы.
ЛАХМАНЫ мн. Старое, паношанае адзенне, лахманы. Лахманы – парватая адзёжа, плахая. Фасаўшчына.
ЛАХМАТЫ прым. Касматы, калматы, лахматы. Мядзвець такі таўсты, лъхматы. Марозаўка.
ЛАХМОЦЬЯ н. зб. Лахмоцце. Што лахмоцья ў іх ляжыць, я пазабіраю. Запруддзе.
ЛАХМОЧЧЫНА ж. Лахманіна, старая паношаная адзежына. А дзе тых трапак? – Німа, калі лахмоччына німа адзець. Запруддзе.
ЛАХУДРА ж. эмац.-ацэн. Растропа, жанчына з растрапанымі, непрычэсанымі валасамі. Лахудра, расчашыся, што ты ходзіш абы-якая, лъхматая. Запруддзе. Некая, як лахудра. Савінічы. Тъкая есь лахудра, для яе ўсе грыбы аднэй мамы. Пожанькі.
ЛАЦВЕЙ, ЛАЦВІ прысл. 1. Лепш. Цяпер жыць лацьвей: карову дояць машынамі, гной къпаюць машынамі, усё робяць машынамі. Ульянавічы. Лацвей цяпер жыць, а ранней палачку за работу ставілі. Запруддзе. Лацвей цяпер бабай быць: ранней і пуп атрэзаць, і рабёнка купаць. Нямойта. Цяпер у калхозі харашо, лацьвей, толькі людзі ні хочуць работаць. Лацьвей, каторые пеньсіі заробюць. Заазер'е. Лацвей с такімі людзьмі гаварыць. Багданава. Лацвей з гасцямі: і двор падмятуць, і самі сабе здзелаюць. Малы Азярэцк. Лацьвей цяпер. І па дным і пъ два ў сям'і, і зімля ні нада. Самсоны. Цяпер лацьвей вучыцца. Станюкі. Во, лацвей, іна адна. Леснікова, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Мянюцева, Партызаны, Савінічы, Фасаўшчына, Чуцькі. Лацьві цяпер ім робіць за грошы, а мы зъ палку робілі. Закур'е. 2. Зручней. Лацьвей іграць, калі карту ўсю пъказваеш. Ульянавічы.
ЛАЦІНА ж. Жэрдка, дошка і пад., якая прыбіваецца на кроквы; лата, лаціна. Лаціна – гэта палка тонкая, на хату, на хлеў, на крышу лаціну нада класць. Фасаўшчына, Дольдзева. ЛАЦІНКА памянш. Послі вайны лацінкі пашоў сеч. Алексінічы.
ЛАЦІЦЬ незак. Прыбіваць жэрдку, дошку і пад. да крокваў; лаціць. Лаціць нада многа жардзя. Сукрэмна. А тады будзім лаціць, на кроквах доскі прыбіваць, і шыфір, толь лажыць. Вялікі Азярэцк. Латы, як крышу кладуць, цешуць такія палкі, латы лацяць. Фасаўшчына. Хату ш нада лаціць. Астроўскі лаціў адну сторъну і другую. Запруддзе. Па кроквах лацюць. Міцюкова, Багданава, Гарадзец.
ЛАШЧЫНА, ЛАХЧЫНА ж. Лагчына, нізіна; нізкае месца сярод адхонных схілаў. Там лашчына бох знаіць ікая, і рачушка там. Буй. Уся лашчына там, балота прападаець. Цясішча. Лашчына – у каго ніска. Гарадзец. У лашчыне дужа гразко. Баравікі. Дзе лахчына, салавей пяець. Дуброўкі.
73 👁