Дуброўкі. 2. Месца пахавання ў форме старажытнага магільнага насыпу. Тут тры ці два курганы, тых французаў тут пъхъранілі, звёзлі і пъхъранілі. Чуцькі. Ёсь два вісокія, круглыя, французскія курганы лі Нямойты. Нямойта. Курганаў было many французскіх у дзярэўні Спіцы. Вялікі Азярэцк, Алексінічы. 3. Кучка, горка. Апёнькі па днэй ні растуць, кургунамі. Гарадок. КАРГАНОК памянш. Ён сее, як пасоджано, а ў міне кързънкамі. Багданава. КУРДЗЮК м. Выступ у ніжнім бервяне, у замку вугла [нямецкага]. Курдзюк высікаіцца ў чыстым вугле. Баравікі. КУР'Ё н. зб. Кураняты. Кур'ё малоя гэта глядзі, каб ні выпаўзлі на дарогу. Запруддзе. КУРКІ мн. Гаварушкі (грыбы). Куркі дробныя, жоўцінькія пъд нізом, растуць пу памёту, за мшком. Партызаны, Сяргейкі. Куркі нъ гнілым дрэві растуць, мы іх ня бёрым. Яны дробнінькія, жоўцінькія, заборъчкі къла вёршыка звёрху. Закур'е. КУРКУЛЬ м. Заможны, багаты чалавек. Куркулі зажытачныя, дом у іх, сад, грошы. Жохава. КУР-КУР-КУР выкл. Перадача гукаў кваканця жаб. Там лужына, раншы скуты насіла бяліць, а там лягушкі кур-кур-кур [я іх баялася]. Запруддзе. КУРКУРУЗА ж. Кукуруза. Каровы харашо ядуць куркурузу. Запруддзе. Во ікая куркуруза! Марозаўка. Куркурузу садзілі. Сукрэмна. КУРМЕЛЬ м. Пячкур (рыба). Курмялі бальшыя ні растуць, яны только пъ пяску па мёлкім. Нямойта. Курмель круглінькі, укусны, мяккі. Багданава. Жырны, як курмель. Фасаўшчына. КУРМЯЛЁК памянш.-ласк. Алё налавіў курмялькоў. Нямойта. Курмялёк мякінькі, сыцінькі, па чэцьвірці [даўжыні]. Багданава. КУРНАЦЬ незак. Акунаць. Дзіця бяруць, вушкі і за носік заціскаюць і ў ваду курнаюць [стараверы]. Закур'е. КУРНУК. Хутка акунуць. Дзіця ў ваду курнук [так хрысцяць дзіця стараверы]. Закур'е. КУРНІЦА ж. Вяндлярня. Гэта была курніца [дзе капцілі кумпякі]. Баравікі. КУРНОСЫ прым. Кірпаты. Курносы малец. Багданава. КУРНОСЯНЬКІ памянш. На шутку з даўгім носам завуць курносянькім. Нямойта. КУРНЫ прым. Курны (пра хату). Курная хата была, затопіць, коміна ні было, дзвёры атчынеты, усё чорнае: і столь, і печ, і сцёны. Іскры ляцяць. Багданава. Курныя хаты, дымныя, коміна ні было. Марозаўка. Хаты даўней з дымам – курныя. Фасаўшчына. У гънчара пёчка здоровая, хата курная. Леснікова, Дольдзева. КУРНЯЎКАЦЬ незак. Мяўкаць. Кот курняўкаіць – каў-каў. Фасаўшчына. КУРОСАДНЯ, КУРУСАДНЯ, КРУСОДНЯ, КРУСАДНЯ, КУРУСОННЯ, КУРОСАННЕ, КУРСОДНЯ, КУРСАДНЯ, КУРСУДНЯ ж. Курасадня, седала. У хлёві куросадня, я ўсе павымела, павынесла ў горад. Леснікова. Квактуха на курусадні сядзіць. Запруддзе. Крусодня – жэрдзіна тъкая, дзе куры сідзяць. І крусадня. Каралевічы. А там падзёланы жэрдачкі, пъляцёлі на курсодню куры. Вялікі Азярэцк. Як содзюш ціплят, то курсодня. Курусоння – дзе куры садзяцца. Розмыслава. Стануць малаціць, яны зажырэўшыя, на куросанне не ўзляціць [курыца], унізе сядзе. Нямойта. Зарання на курсодня садзіцца курыца. З начы, дзе куры, у курсадні бёла, начынаюць лінаць. Самсоны. Як содзіш куру на яічкі ўтрам, ціпляты заранне на курсудню будуць садзіцца. Багданава. КУРОЧЫЦЬ незак. 1. Правяраць. Курочуць яё [бальніцу] нупувал, знялі глаўуръча. Сянно. 2. Пераварочваць, калашмаціць. Прыйшоў паліцай і стаў курочыць, усё браў, што ні пападзёць у рукі. Нямойта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁