Старонка 287
◀ / 426 ▶
КВАШАНЫ, КВАШЭНЫ прым. 1. Кіслы. Квашэная капуста. Міцюкова. 2. Які прызначаны для квашання. Дзёшка квашаная, учыніш нанач, мёсіш, перакідаеш на лапату – і ў печ. Сукрэмна. КВЕТКА ж. Кветка. Торкаюць квёткі каторы, а я ні сажу. Серкуці. КВІРКНУЦЦА зак. Паклапаціцца, падбаць пра сябе. А іна сем мёсіцаў у пълажэнні, а ні квіркнулася. Нямойта. КВІТ м. Канец. Як сёрца слабое, тады квіт чалавёку. Заазер'е. КВІТОК м. 1. Талон. Далі мне квіток на рангён. Ульянавічы. 2. Квітанцыя. Бралі квіткі, пойдзіш к пану, заплоціш за яго, тады пойдзіш у ягады. Мянюцева. КВОЛЫ прым. 1. Слабы. Кволыя індзюкі, нёяк эта ўрэмя лісы не ходзюць, не хватаюць іх. Латыгаль. Булі гусі-лёбядзі, пьбаялісі гэты гот холаду і кволыя. Вялікі Азярэцк. КВОЛЕНЬКІ памянш. Хваравіты. Дзёвачка кволенькая. Манголія. 2. Ломкі, крохкі. Суравёжы, яны кволыі [ламаюцца]. Карпавічы. КВОХАЦЬ незак. Квактаць. Курыца квохъіць. Каралевічы. КВОЧКА ж. Пра жанчыну, якая куляецца з адной нагі на другую. Бёгла, як квочка тая. Чуцькі. КЕЛІХ м. Чарка. Ета ш кёліх, чарка на ношках і біз ножак. Алексінічы. Кёліх на ношках. Нямойта. А кёліхі гёта куплёные былі. Буй. КЕЛІШАК памянш. Кёлішак – эта малёнькі, грам шэсьдзесят. Кёлішак маленькі, на ношкі. Дольдзева. КЕЛЬМА, КЕЛЬНЯ ж. Прылада ў выглядзе трохвугольнай лапаткі для набірання і нанясення раствору на мур; кельма. Ягоныя кёльмы ў іх. Савінічы. Кёльня ў мъляра, каторы шчыкатурыць дъма, пёчкі. Запруддзе. КЕПІКІ толькі мн. Кпіны. Кёпікі – гэта сьмяяцца нът табой. Савінічы. КЕПСКІ прым. Дрэнны. Сама хоць кёпская, алё даб'юся чаго нада. Партызаны, Савінічы. КІБІС, КІБУС, ЧЫБІС м. 1. Кнігаўка. Кібіс называлі, на зямлё купінка, ямачку выкапаіць, сдзёлаіць, яны крычаць. Леснікова. Прылітаюць буцян, скварцы, жаўрънък, кібісы – кнігаўкі называюцца. Вялікі Азярэцк. Кібусуў ня чутна цяпёр. Кібусы ёсці, і так мала. Багданава. Кібус па полю ёсь, кігі-кігі [крычыць]. Сянно. 2. Пра цыбатага чалавека. Як цыбаты чалавёк, кажуць: кібіс і чыбіс ён. Нямойта. КІВАЦЦА незак. Хістацца (пра падлогу). Ужо і пол сеў, уніз ківаецца. Рэчкі. КІГАЎКА, КІГОЎКА ж. Кнігаўка. Кігаўка сквярціся стане. Буй. Кігаўкі на полі выводзяцца. Латыгаль. Кігоўкі, курупаткі былі. Цясішча. КІГІКАЎКА, КІГІКУЎКА ж. Тое ж. Кігікаўка па балотах большу часць, а чалавёка як увідзіць, будзе над чалавёкам круцицца і крычаць. Ракаў Засценак. Кігікаўка малінькая: піць-піць-так. Нямойта. Кігікуўка чубатья скачыць і ўсё кі-гі, кі-гі. Сукрэмна. КІ-ГІ, КНІ-ГІ выкл. Перадача гукаў спеву (кігікання) кнігаўкі. Кігічкі ўсе кі-гі, кні-гі ў балоце. Розмыслава. КІГІЧКА ж. Кнігаўка. Кігічка па полю, паблізу ат балота. Ідзёш, яны праважаюць кілометра два, знаеш, што гняздо там. Розмыслава. Кігічка на полі на зямлё гняздо дзёлаіць, сабярэць нямножачка карэння. Міцюкова. Кігічкі ня любяць, калі людзі, крычаць. Лісы за імі ахоціліся. Леснікова. КІДАЦЦА, КІДАЦЦА незак. 1. Нападаць, накідвацца на каго-н. Свінні [дзікія] ні на кога ня кідалісі. Багданава. 2. Аддаваць, калоць (пра боль). Ні так мне боль кідаецца, спакайнёй засну. Нямойта.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 426 ▶