Старонка 283
◀ / 426 ▶
а рыбіну з'ем. Чуцькі. Кілбасы даставайце і ёшчэ. Багданава, Галашчакіна. Кілбас сваіх было, мяса. Даёць дзёду пару келбас. Закур'е. КАЎБЫР м. Гарлач. Ці каўбыр ці гърлач – тое самъе. Багданава. КАЎКАЦЬ незак. 1. Мяўкаць (пра ката). Кот каўкаіць, як ёсьці захочыць, у хату просіцца. Станюкі, Гарадзец. 2. Ціўкаць (пра куранят). Будуць цыпляты каўкаць, пішчэць і пішчэць. Запруддзе. КАЎКНУЦЬ зак. Пікнуць, падаць голас. І жыць харашо, і багатыя, здаёцца, людзі, і каб ідзё хто каўкнуў! Самсоны. Пелі многа, а ціпер ніхто ні каўкніць. Пяюць бабы жніво, а цяпер ніхто ні каўкніць. Каралі. Чаго ж ён на тваю матку дажа не каўкнець. Вялікі Азярэцк. КАЎНЕР, КУЎНЕР м. 1. Каўнер. Што ты, кажуць, каўнер ні зашпіліш? Цяпер варатнік завуць. Галашчакіна. С куўняром шылі мушчынам рубашкі. Заазер'е. Раньшы каўнер зваўся ў рубашкі. Нямойта. Каўнер такі стаючы, і планку вышывалі мушчынам, пылацёнцы вышывалі. Леснікі, Каралі. 2. Пояс (у адзенні). У штаны нада каўнер ушыць. Каўнер і ў рубашкі. Жохава. Каўнер нада прышыць у штаны. Багданава. КАФЛЯ, КАХЛЯ ж. Кафля. Кафля, печ апкладаіцца кафляй. Іна дорага стоіць. Сукрэмна. Шчыты с кафлі, кафля бёлінькъя, слізінькъя. Запруддзе, Станюкі. Акрашалі кахляй печ, кахля ёсць, хто змажнейшы. Нямойта. Кахлі выкапывалі, старынныя, гліняныя, бёлінькія, паръня с кірпіча. Багданава. КАХАНАЧКА ж. Танец. Каханачка – удваёх танцуем, ударалі рукамі. Самсоны. КАХАЦЦА незак. Кахацца. На ігрышчы ръзваджваюцца, кьхаюцца. Вялікі Азярэцк. КАХВАЙЧОНКА ж. Фуфайка. Нада ш было купіць кьхвайчонку. Мянюцева. КАХ-КАХ-КАХ выкл. Перадача гукаў гудзення, зумкання пчалінай маткі. Адна матка – ках-ках-ках, другая – вох-вох-вох. Кляпчэва. КАЦЕЛКА, КАЦЮЛКА ж. 1. Прыстасаванне ў калодзежы, на якое накручваецца ланцуг; вал. У калодзісі ставюць вочып, а ў нас тут здзельна нъ кацелку. Міцюкова. 2. Сувой (пра палатно). Пакатаюць у кацелкі палатно. Карпавічы. Пакатаюць у кацелкі і ў трупкі палатно. Карпавічы. 3. Вязка круглай формы. Цёрлі ў кацюлкі лён. Нямойта. КАЦЕЛКІ мн., КАЦЕЛАК м. Брускі з колцамі, на якія падвешваюць ніты ў кроснах. Кацелкі, што зачапляеш ніты, увярху палкі, а за кацелкі палкі. Багданава. У краснах кацелкі былі. Як на понаш уступіш, кацелак – круць. Гарадзец. Ніты да кацелак прывязваліся. Рэчкі. Кацелкі – ніты пъдвязываць. Заазер'е, Сукрэмна. КАЦЕЛАЧКІ памянш. Кацелачкі вешаеш, як тчэш. Гарадзец. КАЦЁЛ м. Чыгун. У кацёл курыцу палoжыш, жыру наверх і ў печ, будзе тушъня курыца. Буй. Вадзічка кіпячоная, кацёл стаіць. Савінічы. КАЦІК м. Кругляк, калода. Кацік мятровы атразаіш, убіваіш сэрцавіну, і тады пъткладаіш, нажом рас, рас. Жохава. КАЦІННЫ прым. Каціны. Мы нъ кацінньй долі жывём. Ракаў Засценак. КАЦІЦЦА незак. Каціцца. Нарэжуць калясоў і качаюць палкамі, яно коціцца, ты яго адбіваеш [гульня]. Дольдзева. КАЦІЦЦА незак. Акочвацца (пра авечак). У хадзяйстве так учудзіць [Іван Купала]: авечкі коцяцца – неразвітых нараджаюць. Дольдзева. Авечкі дъвай каціцца – двое, трое. Жохава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 426 ▶