Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
ЗАСЦЕРАГЧЫ зак. Уратаваць, абараніць. Богу мдлімся, кап Бох засцярох, забараніў. Багданава, Серкуці. ЗАСЦІГНУЦЬ зак. Заспець. Вайнсі нас тутацькі засцігла. Розмыслава, Kapпавічы, Рубежніца, Неўгадава. ЗАСЦІЛАЦЬ незак. Рассцілаць. Трэплены лён на таку засцілалі. Багданава. ЗАСЦІРАГАЦЬ незак. Абараняць, аберагаць. Хай бох засцірьгаіць мянё! Багданава, Серкуці. ЗАСЦЯГНУЦЬ зак. Зашпіліць. Танечка, хадзі, зьсьцягні пугавічку дзёду. Ульянавічы. ЗАСЫПАЦЦА зак. Ускочыць, з'явіцца (пра высыпку). Засыпіцца кароста, чэшуццарукі, як сагрэісся. Гарадзец. ЗАСЯЧЫ зак. Пагрызці (пра мышэй), пашкодзіць. Цяжарная жанчына што прдсіць, ёй аткажаш, мышы штось засякуць. Вялікі Азярэцк. ЗАТАНУЦЬ зак. Утапіцца. У балдце касілка затанула. Хай затдня гора. Каралевічы, Заазер'е. Каб ты затануў/ (праклён). Запруддзе. Хай іна затдніць, гэтъя работа! Каралевічы. 0 ЗАТОНЬ ТЫ НІХАЙ! Выказванне моцнага раздражнення, злосці з прычыны чаго-н. Затонь ты ніхай! Нашто мне к доктору! Ульянавічы. ЗАТАПІЦЦА зак. 1. Пакрыцца, заліцца вадой (у час паводкі). Кругом затапілася, кругом. Запруддзе. 2. Утапіцца. Зьтапілася ў возеры. A хто затапіўся, засіліўся, ці што яшчэ здзёлаў - эта ў пёкла. Каралевічы. Нёхта спіхнуў лотку ў возіра, іна i зьтапілься, дзёці вёрна. Багданава, Вялікі Азярэцк, Заазер'е, Запруддзе, Малы Азярэцк. Каб ты зататуся! (праклён). Запруддзе. ЗАТАШЦЬ зак. Запаліць. У пёчы зътапщъ нада. Алексінічы, Багданава, Баравікі. ЗАТАЎКА, ЗАТУЎКА ж. Прыправа са смажанага сала i цыбулі для якой-н. стравы; заскварка. 3 затаўкай суп. Затуўкі ні хватаіць на ўсю сямЪ. Міцюкова. На затыўку зъпрауляны ёта суп, костычкай, смашны. Вялікі Азярэцк. ЗАТАЎКАЦБ зак. Закрасіць, прыправіць. Супбу зварыш, зьтьукаіш, ды кап свёжъга. Запруддзе. ЗАТАХАЦЦА незак. Набываць спецыфічны непрыемны пах i смак. Затахаецца вьдаў калодзізі, я к не браць. Партызаны. ЗАТВАРЫЦЬ зак. Утварыць. Замкнуць, затворуць тбе-сёе на Купала. Рэчкі. ЗАТКАЛА н. Корак. Заткала ў бдчцы было. Нямойта. ЗАТКНУЦЬ зак. Падперці. Каліддр дзёці заткнуць на Івана Купалу, вылезці няможна. Партызаны. ЗАТЛУМ м. Памутненне розуму. Уягоў галавёўжо затлум. Багданава. ЗАТЛУМІЦЦ А зак. Затлуміцца, заблытацца. У гылавё затлуміцца i ні знайііш, куды йціць. Вялікі Азярэцк. ЗАТОПАЦЬ зак. Датупаць, дайсці. Пакуль затопала - замарылася. Партызаны. ЗАТОРКНУТЫ, ЗАТОРНУТЫ дзеепрым. Заторкнуты, заткнуты. Клямка была во палкай заторкнута. Запруддзе. Калдсся вянком сплёцена, заторнута кала окна [на дажынкі]. Міцюкова. ЗАТОРКНУЦЬ, ЗАТОРНУЦЬ зак. Заторкнуць, заткнуць. На Купалу залёзуць на xamy\ комін затдркнуць. Адну дзірачку прапусціш, a другую заторкніш. Кляпчэва, Вялікі Азярэцк, Леснікова, Партызаны. Заторніць вушы i туды яго акунёць [дзіця ў час хрэсьбін]. Карпавічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аднў, вўшы, другўю, заазере, замкнўць, засцягнўць, засякўць, затануўі, затанўла, затанўў, затбрнута, затвбруць, заткнўць, затлўм, затлўміцц, затлўміцца, зьтьўкаіш, зявіцца, кбстычкай, пакўль, прапўсціш, пўгавічку, спіхнўў, супбў, такў, тўтацькі, чэшуццарўкі
2 👁
 ◀  / 426  ▶