Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
ЗАСТАЦЬ зак. Мець удосталь, застацца. Што зьстаў, то не ўток! [пажаданне жанчыне, якая снуе кроены, каб ёй засталося, хапіла ад снавання пражы выткаць кроены]. Партызаны, Жохава, Неўгадава. ЗАСТОЙНЫ прым. Стаячы, не праточны (пра ваду). Ціна ёткыя ёсь, дзе застдинья вьда. Закур'е. ЗАСТОЛІНА ж. Дошка ca столі. Трэбы было застдліну ўзадраць. Заазер'е. ЗАСТОЛЛЕ н. 1. Сумеснае ўжыванне стравы сям'ёй. Ад застолля ды заўгдлляI (выслоўе) [кажуць пра таго, хто паводзіць сябе непрыстойна]. Заазер'е. 2. Бяседа. Кбліць калірумачку, калі дзве выпёць - i вылазіць з застолля. Гарадзец, Багданава. ЗАСТРАЙВАЦЬ незак. Забудоўваць. Хай бы во застрайвалі чащей, вугдл каля вугла! Нямойта. ЗАСТРАЛІЦЬ зак. Застрэліць. Міліцыянёр кажыцъ, што я вуўка зьстралю. Міцюкова, Нямойта. ЗАСТРАНІВАЦЬ, ЗАСТРАШЫВАЦЬ незак. Запалохваць. Застрашвалі нас, што русалка пьимаіць, калі ў жыта пойдзіце. Дольдзева. Застрашывалі нас, кап ні хадзілі. Дольдзева. ЗАСТРАШЫЦЬ іс ік. Запалохаць. Застрашыць дзецёй русалкай. Гарадзец. ЗАСТРОЙКА а łc. Пляц для будоўлі. Пъжаншся, ўзялі застройку, строіцца пьчалі. Запруддзе. ЗАСТРУГАЦЬ зак. Застругаць, завастрыць. Як кьрьндаш застругаіш? Фасаўшчына. ЗАСТРЫКНУЦЬ зак. Пачаць стрыгчы вушамі (пра каня). Конь застрыкнуў вушамі, байіцца, чуйіць вуўка, сыбаку. Самсоны. ЗАСТРЭШША н. Месца паміж навіслым краем страхі i сцяной; застрэшак. Дзе застрэшша, ластаўкі могуць сяліцца. Запруддзе. ЗАСТУДЗЩЦА зак. Загусцець. Застудзіцца, я к студзінь, вада у салцісоні. Міцюкова. ЗАСТУДЗІЦЬ зак. Застудзіць. Зьстудзіла ндгі. Замошша, Багданава. ЗАСТУПАЦЬ незак. Зацяняць, заступаць святло. Kan ні заступал! m. Партызаны. ЗАСТУПІЦЬ зак. Заняць, захапіць. Парцізаны атстутлі, нёмцы заступілі. Нямойта. ЗАСТУПІЦЬ зак. Пачаць працаваць. Я тдлькі заступіла рабдтаць. Гарадзец. ЗАСТЬІЦЬ зак. Застыць, загусцець. Воск застыніць ны вадзёу тазі. Сянно. ЗАСУНУЦЬ зак. Зачыніць на засаўку. Дзвёры засунула. Каралевічы. ЗАСУПОНІВАЦЬ незак. Сцягваць клешчы хамута супоняй; засупоньваць. Сперва галаву засупоніваюііь. Гарадзец, Леснікова. ЗАСУПОНІЦЬ зак. Сцягнуць клешчы хамута супоняй; заеупоніць. Засупоніць каня нада iрассупоніць. Гарадзец, Леснікова. ЗАСУХА ж. Засуха. Ізасухі калі былі, лёта сухбя было. Савінічы. ЗАСУШЬІЦЬ зак. Засушыць, высушыць. Апёнкі засушыць добра. Пожанькі. ЗАСЦЕНАК м. Хутар або невялікі населены пункт. Я з засцёнку, там хат мджа трыццаць. Буй. ЗАСЦЁНЧЫВЫ прым. Баязлівы, забіты. Яны былі засцёнчывыя, ні развітыя, быяцца ўсяго. Сянно. ЗАСЦЁНЧЫСТВА н. Глуш, захалусце. Засцёнчыства цяпёр, цішына такая [пра жыццё ў вёсцы]. Нямойта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галавў, заазере, закуре, застблля, застдйнья, засўнуць, калірўмачку, пьймаіць, стўдзінь, сямёй, чўйіць
3 👁
 ◀  / 426  ▶