Старонка 171
◀ / 426 ▶
ДЗІЛЯНКА ж. Высечаны ўчастак лесу, пасека. Дзялянкі высякалі ў лесе. Нямойта. Дзілянка, дзе лес вырубюць. Манголія. У нас тут дзілянка, суніцы растуць. Серкуці. Дзілянку убяруць чысьцінька, пъд граблі. Серкуці. ДЗІРАВЫ прым. Дзіравы. Таз быў дзіравы, зяць забраў. Нямойта. ДЗІРАВЯШКІ, ДЗІРВЯШКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве са скураным верхам. Дзірывяшкі былі. Баравікі. А хто прыдзіць у дзірвяшках: зверху сапох, які парваўся, а знізу дзерыва. Алексінічы. ДЗІРБАК, ДЗЯБРАК м. Прылада з загнутымі зубамі для рыхлення глебы; драпач. Дзірбак зялезны, дзірбачыць зямлю. Дзябраком падзярбачуць бульбу. Сукрэмна. ДЗІРБАЧЫЦЬ незак. Рыхліць, матычыць. Дзірбачыць гароды загнуты дзірбак. Сукрэмна. ДЗІРВЯНКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве са скураным верхам. Дзірвянкі насілі: дрэва высякуць і абіваюць кожай. Нямойта. ДЗІРҐАҐАН м. Хапуга. Дзірґаґаны былі [атрымалі плату за рамонт тэлевізара і зніклі адразу]. Неўгадава. ДЗІРҐАНУЦЬ, ДЗЫРҐАНУЦЬ зак. Лінуць, пайсці (пра дождж). Доджык, доджык, дзірґані, бабъў с поля прыґані (з дзіцячай песенькі). Нямойта. Дош, дош, дзырґані, матку с поля прыґані (з дзіцячай песенькі). Партызаны. ДЗІРЖАЎШЫ дзеепрысл. Трымаючы, гадуючы. Ні дзіржаўшы нікога, есць німа чаго. Станюкі. ДЗІРЖАЦЦА незак. 1. Трымацца. Ад бярозы доўга жар дзяржыцца. Партызаны. Засохніць кіт і дзяржыцца гадамі. Багданава. У міня рука правая ні дзержыцца. Запруддзе. Усё за ей, усё хазяйства за ей дзяржыцца. Партызаны. 2. Прытрымлівацца традыцый. Усё дзіржацца свайго [прытрымліваюцца старых звычаяў, традыцый]. Запруддзе. 3. Трымацца пэўнага кірунку. Павук, павук, калі нъ харошая, дзяржыся ўверх, а нъ плахоя – кладзіся ўніс (прыгаворка) [гаворыцца, як павук спускаецца на павуціне]. Сукрэмна. ДЗІРЖАЦЬ незак. 1. Гадаваць, вырошчваць. Гусей раньшы дзіржала. Дзіржаць – нікога ні дзяржу. Багданава. Некътарыя ёсь у нас па дзве каровы дзіржаць. Каня усе дзіржалі: пахалі конямі. Гарадзец, Багданава, Каралі, Нямойта, Серкуці. Мы так чатыры каты дзяржым. Дзе кот, там мышы ня будуць. Каралі, Заазер'е, Рулёўшчына. 2. Трымаць. Беднячок дзіржаў хлеба кулачок, а бъгаты саўсем другоя меў. Станюкі. 3. Трымаць на сваіх харчах. Во інваліт, ён сапожнічаў, а пъхаць ні мох, дзіржаў работніка, яго за гэта выслалі. Івоні. 4. Памятаць. Дзе ш у галаве усё дзіржаць. Чуцькі. 5. Валодаць. У сорак трэцюм ужо стъялі пъ дзіраўням. Бягомяль і Халопенечы дзіржалі парцізаны. Фасаўшчына. 6. Біцца. За іх, пісклят, бой дзіржала. Запруддзе. 7. Галадаць. Бабушка, вы здаровая, галадоўку будзіця дзіржаць і усе роўна ні памрэце. Нямойта. ДЗІРКА ж. Дзіра, дзірка. Нада ж выйісьці такую дзірку [пра мышэй]. Запруддзе. У камні дзірка ёсь. Марозаўка. Дзіркі зашывалі. Турава. ДЗІРАЧКА памянш. Пракруцяць дзірачкі і саломку уторкнуць. Багданава. ◊ ДЗІРКА АД АБАРАНКА. Нічога, пустое месца. Засталася толькі дзірка ат абаранка. Міцюкова. ДЗІСАНТ м. Дэсантнік. Я сем дзісантаў спасла. Дакумент быў. Партызаны. ДЗІСК м. Дыск (пра пазванкі). Бабушка дзіскі ўставіла ў пазваночніку сына. Розмыслава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 426 ▶