Старонка 168
◀ / 426 ▶
ДЗЕРАВА, ДЗЕРВА н. Дрэва. Дзёраваў каля дваццаці, ў кажнага сады. У сусёткі дзёраў дванаццаць. Нямойта, Кляпчэва. Дзе памітнік, там апсадзілі дзёрвымі. Алексінічы. Варушкі растуць на гнілым дзёрыві. Неўгадава. ДЗЕРАВЕНЕЦ, ДЗІРАВЕНЕЦ м. Вясковец, жыхар вёскі. Дзеравёнцы кажуць: які ён спакойны. Багданава. Атсыпалісь с васьмога класа ўсе дзеравёнцы. Кляпчэва. Паехылі ўсі дзіравёнцы ў лес. Гарадок, Нямойта. ДЗЕРАВЕНШЧЫНА ж. Вясковыя былі, прыгоды. Дзеравёншчына ўсё гёта, пра што расказваем. Мянюцева. ДЗЕРАВУШКА ж. Вёсачка. Дзеравушка такая худзенькая. Алексінічы. ДЗЕРАВЯШКІ, ДЗЕРВЯШКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве са скураным верхам. Дзеравяшкі – звёрху кожа, а там дзеравянная. Багданава. Дзеравяшкі дзёлалі, кожай абівалі, ніз дзервянны. Нямойта. У лупцях хадзіла, тады дзеравяшкі зладзіў хадзяін. У дзервяшках дзервянные падошвы. Цясішча. ДЗЕРАЗА, ДЗІРАЗА ж. Дзераза, павітуха (расліна). Дзераза ў лесе, па гаърах, паспеіць, страсаюць пылок, [ён] як мучыца, раны засыпаюць. Багданава. Дзераза ў лесу цягнецца. Каралі. Дзіраза ўецца, як суконненькая, на Тройцу нарвуць, вянкі наплятуць. Запруддзе, Сянно. ДЗЕРВЯНЫ, ДЗІРАВЯННЫ, ДЗІРВЯНЫ прым. Драўляны. Лъtачок дзервяны сдзелалі. Багданава. Быў дзірвяны зруп у калодзізі. Мянюцева. Ёсць яшчэ дзірвяныя жорны. Пень зрэжыш, шырокі, потым наб'еш чарэп'я, чърапкоў, і ніз, і верх такі, чугунных чърапкоў, кап роўнінька было. Вялікі Азярэцк. Дзірвяныя былі казлы, а во цяпер спъяў, кап ні ръзваліліся. Нямойта. Дзірвяныі вёдры пыцігала – і зраніла дзіця. Багданава. Свыя бырына дзірвянныя, а кляцы жалезныя. Сам зьдзелуў. Міцюкова, Гарадзец, Марозаўка. ДЗЕСІНФЕКЦЫЯ ж. Дэзынфекцыя. Узяла залы, закіпяціла, карасіна, сама сваю дзесінфекцыю здзелала. Партызаны. ДЗЕСІЦЬ ліч. Дзесяць. Мы удвайіх аблупілі дзесіць штук авец і пувязлі ў Сянно. Міцюкова, Цясішча. Разоў дзесіць прыдзець. Дуброўкі, Неўгадава. ДЗЕСЯТАК м. Дзясятак. Пад дзесятак ёсць. Нямойта. ДЗЕСЯЦІГОТКА ж. Школа з дзесяцігадовым тэрмінам навучання. У Нямойце школа дзесяціготка. Баравікі, Ульянавічы. ДЗЕСЯЦІНА, ДЗІСЯЦІНА ж. устар. Дзесяціна (мера зямлі). Па старай меры дзісяціна шчыталася дзве тысячы чатырыста квадратных сажанёй. У нас па дзевіць дзісяцін на мушскую гълаву. Марозаўка. Раньшы называліся дзісяціна, валока, паўвалока. Дольдзева. Дзесяціна – ета мені гектара, сотак сем. Фасаўшчына. ДЗЕСЯЦІТЫСЯЧНІК м. Падбел (расліна). Дзесяцітысячнік розавенькі – жэньскі, белы – мужчынам. Запруддзе. ДЗЕТКА н. Ласкавы зварот да асобы. Ай, дзетка мае. Партызаны. Дзетка, йна золытым ні ўладзеіць. Нямойта. ДЗЕТКА ж. зб. Лічынкі пчол, чарва. Матка пчаліная начынаіць ухажываць за дзеткай, карміць гэту дзетку. Кляпчэва. ДЗЕТКІ мн. Дзеткі, дзеці. Растуць тваё дзеткі як грыбы ат цёплага дожджу. Вялікі Азярэцк, Фасаўшчына. □ Малыя дзеткі – малые беткі, бальшыя дзеткі – бальшыя беткі. Розмыслава. □ Будуць дзеткі – будуць беткі. Каралевічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 426 ▶