Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
д А хто мне што дастанець? Закур'е. Мджа дзе збоку дастсіць? Я не магу нічога купіць. Запруддзе. ДАСТОІЦЦА зак. Дастаяцца, дачакацца. Стьяла, ні дастоілася. Леенікова. ДАСТУРАЧКА ж. Дошчачка. Пьставіў [да вулея] дастурачку широкую. Запруддзе. ДАСУЖЫ прым. Цікаўны. Дасужы дзяцёнак усюдых далёзіць, нічдга не палажыць. Запруддзе. Мой сын, як бацька, дасужы. I я дасуш быў. Жохава. А-ей, яна дасужая баба. Марозаўка. Дасужа ўсюды была, а па вадзё ні магу: кружэнне. Я нікагда не сёла на лддтку. Нямойта. ДАСУШАЦЬ незак. Дасушваць. А ньзаўтрага прыхддзіш, капёшкі рьскідьиіш рас, два i дасушыйіш. Леснікова. ДАСЫ мн. Узор на тканні. У дасы рушнікі ткалі i скацерці на стол. Рэчкі. ДАСЫТА, ДАСЫТА прысл. 1. Дасыта, уволю. Пад'ёў дасыта, i скаціна сытая. Жохава. 2. Вельмі многа. Бульбы ў нас дасыта. Ульянавічы. ДАСЮДА прысл. Дагэтуль, да гэтага часу. Дасюда ў гдлаву ня біла, даўлёння не было. Апечкі. ДАТУДА прысл. Датуль, да таго месца. Эта ішчо ні дашлд датуда. Нямойта. ДАТУЛЬ прысл. Датуль, да таго часу. Датуль дзіцёнак, пакуль ніжьнаты. Запруддзе. ДАТЫКАЦЦА незак. Дакранацца, датыкацца. Лажуся так, каб пяты не датыкаліся да пасцёлі. Партызаны. ДАЎБЁШКА, ДАЛБЁШКА ж. 1. Дуплістае дрэва, прыдатнае для дзяўбання. Таўстоя дзёрава бралі, раскалывалі, даўбілі, [яно] далбёшка звалася. Дольдзева. 2. Даўбешка, доўоня (прылада). Як цяпёр мдлат, a раньшы даўбёшкай білі. I свінёй білі даўбёшкай. Жохава. Даўбёшку ўзяў - i бух na тапарышчы. Гарадзец. Даўбёшкай биоцъ. Дольдзева. 3. эмагі.-ацэн. Пра някемлівага, дурнаватага чалавека. Во даўбёшка, нічога ні панімаіць. Во паразітка, во даўбёшка. Карпавічы. ДАЎБЁКА ж. Драўляная бочка. Кадуўб i даўбёка - адно. Фасаўшчына. ДАЎБІЦЬ незак. Дзяўоці. Таўстдя дзёрава бралі, раскалывалі, даўоглі, [яно] далбёшка звалася. Дольдзева. ДАЎБНЁВЫ прым. Выдзеўбаны. Ждлап называўся даўонёвы. Багданава. ДАЎГАВЁЧНЫ, ДУЎГАВЁШНЫ прым. Даўгавечны, доўгажыхар. Скдлькі іх ё, гэтых даўгавёчных, старых баб. Чуцькі. Як змджыцъ дзяцёнак развязаць пуп, граматны будзіць, даўгавёчны пуцъ у яго будзіць (прыкмета). Партызаны. Ш даўгавёчны твой сын. Неўгадава. Шхныя потомства ні дуўгавёшныя былг. Нямойта. ДАЎГАЛІКІ прым. 1. Прадаўгаваты (пра твар). Бацька ягойны даўгалікае ліцд маець. Запруддзе. 2. Даўгаваты. Даўгалікая картошка ўрадзіла. Запруддзе. ДАЎГАНЁЦ м. Даўгунец (сорт лёну). Даўганёц - сорт лёну. Буй. ДАЎГАНОГІ прым. Даўганогі. Мълады, даўганогі. Багданава. ДАЎГАНОСЫ прым. Даўганосы. Бълъшая, дьуганосья i білакурья дзёўка. Гарадзец.Даўганосы малец. Багданава. ДАЎГІ, ДАЎГЁЙ прым. 1. Доўгі. 3 даўгім носам, лупаты шчэ. Нямойта. Ці даўгую, ці кардценькую любіць казку слухаць. Ульянавічы. Ддшчычкі даўгёя, кап сім'я лігла. Даўгёя аборы были Багданава. Даўгёя ногі, як у буцяна. Вялікі Азярэцк. Радзі, божа, лён даўгёй, лён даўгёй / Чужэм малъцьм нь штаны, нъ штанэй (з песні) [яе пяюць, гушкаючыся на арэлях, на Масленіцу]. Партызаны. Даўгія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бйоцъ, білакўрья, бўдзіць, бўльбы, гўю, дастўрачка, дастўрачку, дасўжа, дасўжы, дасўш, дасўшаць, дасўшыйіш, датўда, датўль, даўбглі, дзяўбці, доўбня, дьўганосья, закуре, лажўся, магў, падёў, пакўль, рьскідьйіш, слўхаць, сімя
3 👁
 ◀  / 426  ▶