Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік (2015). Том 1

 ◀  / 426  ▶ 
ДАЛЕЙ, ДАЛЕЙ, ДАЛІЙ, ДАЛЕЕ прысл. 1. У пэўным аддаленні. Ігнат, лажыся далей. Каралевічы. Сама харошаё зярнд адлітаіць далій. Дольдзева. 2. У вызначаным кірунку. Піракруцісся ды пайшоў далій. Багданава. 3. Потым. У Юстына быў cam, а далей было ў трох хьзяйінуў. Мала булб садоў. Гарадок. 4. Глыбей. А пдтым кіёчак далее утарківает. Багданава. 5. прыназ. За. Далей Лёпля ні была. Партызаны. О ДАЛІ-ПАДАЛІ. Чым далей. А далі-пьдалі хужэй сталі. Чуцькі. ДАЛЕКУВАТА, ДУЛЮКУВАТА, ДАЛІКУВАТА прысл. Далекавата, даволі далёка. Далекувата ў Запруддзе. Далекувата ў мъгазгн хадзіць, ні церас дарогу Свечы. Троху дулюкувата, слубуватая я. Міцюкова. Далікувата толькі туды ёхаць. Запруддзе. Дьлікувата ат нас. Нямойта. ДАЛЁКА прысл. Далёка. А ёхаць жа - то гразъ, то далёко. Заазер'е. Нада далёка іці. Серкуці. ДАЛЁКІ прым. 1. Аддалены. 3 далёкіх краёў прыёдзіць, а мёртвы не прыдзе. Рэчкі. 2. Які знаходзіцца далёка ад каго-, чаго-н. Далёкі сын часцёй быващь. Ульянавічы. 3. Даўні, мінулы. Далёкая басня пра гора расказываецъ. Гарадзец. 4. н. Аддаленае месца. 3 далёкага прыёдуць, а з глубокага ня прыдзіць. Рэчкі. ДАЛЖНО прысл. Павінен. Далжнд прыёхацъ з дзёвьчкай сюды. Багданава. ДАЛІКАТНЕЙ прысл. 1. Болын далікатны (пра смакавыя якасці i знешнія асаблівасці). Лётнія апёнка - йна далікатнёй, святлёй, няжнёй, йна танёй такёя. Пожанькі. 2. Не па-мясцоваму, з выкарыстаннем сродкаў літаратурнай мовы. Цяпёружд далікатней [гавораць]. Вялікі Азярэцк. ДАЛІКАТНЫ, ДЗІЛІКАТНЫ прым. 1. Уражлівы, спакойны. У садзіку так шумна, a іна далікатная такая. Багданава. 2. Тактоўны. Дзілікатны na разгаворах. Савінічы. 3. Які патрабуе догляду. Памідоры - далікатнае расцёніе. Далікатные огурцы. Што паўрадзіла, ня знаю. Івоні. 4. Пераборлівы. Свінні былі не такія далікатньія [у ядзе], як цяпёр. Багданава. ДАЛІНА ж. Даліна, раўніна, на якой знаходзіцца луг. Брыгадзір казаў, што даліну выкасілі. Гарадок. ДАЛОЎ, ДАЛОЙ прысл. 1. Прэч. Як тока сьнех далоў, такяньі улёсі ёсь, тэя пралёскі. Гарадок. Як тока снех далби, так мы бдсыя i да самае зімы босыя. Буй. 2. Далоў, на падлогу. Падушку далду скінула. Ракаў Засценак. О I C КАПЬІЛЛЯ ДАЛОЎ Памерці. / c капылля далду баба. Запруддзе. Мы am удабрэнія ўжо i с капылля далду. Мянюцева. ДАЛЫНЫ прысл. Даўней, раней. Адзін сат быу далыны, цяпёр пънасадзш. Карал i. ДАЛЯВЫ прым. Прадольны. Атсёклі лазіны алёгиын, звізалі чатьіры макушкі дьлявую i пъсярдт [папярочную]. Леснікова. о ДАЛІВАЯ ПІЛА (ШЛКА). Прадольная піла для пілавання дошак. Шла дьлівая - доскі піліць. Алексінічы. У яго была пілка дьлівая, ні пъпярэчнъя. Рудніца. ДАМАВІК м. Дамавік; у народных павер'ях злы або добры дух, які жыве ў хаце. A расказывалі дьмавік быў. Дьмавік - ёта, я к ляжым спаць, койку падымаіць i будзіць ляпаць, i вьда піраліваіцца. Багданава. ДАМАВШ м. Дамавіна, труна. Памёр, нада дьмавін дзёлаъць. Багданава. ДАМАВІНА ж. Toe ж. Ляжыць у дьмавте прыбранья. Кішуроўшчына. ДАМАВЬІ прым. Звязаны з домам, падворкам. Дамавая крыса хадзііа, сёрая. Нямойта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, далбй, далдў, дьлявўю, заазере, запрўддзе, макўшкі, паверях, падўшку, памідбры, піракрўцісся, тблькі, шўмна
3 👁
 ◀  / 426  ▶