Старонка 151
◀ / 426 ▶
Гусятніку многа на лясе, палю, аш пальцы баляць. Сукрэмна. Гусятнік ядуць свінні. Запруддзе. 2. Пырнік (расліна). Гусятнік караністы, даўгое карэнне, сянні парвеш, а заўтра ізноў вырасла. Багданава. Гусятнік карнясты, нібальшэнькі. Каралі. ГУСЯЦІНА ж. Гусяціна. Гусяціна была, гусі былі. Вялікі Азярэцк. ГУТАТА-ГУТАТА выкл. Гукі, якімі суправаджаюць гушканне на арэлях. Калыхніце высока-высока, / Каб увідзець далёка-далёка – / Гутата-гутата (з песні) [на Масленіцу гушкаюцца і пяюць]. Міцюкова. ГУТАЦЦА незак. Гушкацца. На Маслянку гутаімся дзень на вяроўках у пуні. Гутаімся у пуні, пяём. Міцюкова. І тады мы гутата-гутата – калышымся, калышымся [на арэлях]. Самсоны. ГУЦІЦЬ незак. Спецыяльна скарыстоўваць салому для гною. Саломы было, то ён і гуціў салому у гной, пьтсцілаў. Баравікі. ГУШКАЦЬ незак. Гушкаць. Я думала маю пляменніцу заб'іцё – гушкаіце, гушкаіце. Гушкалі, гушкалі так віcока. Партызаны. ГУШЧЭР м. Гушчар, гушчыня. Гушчэр, грыбоў німа, ягад німа. Баравікі. ГЫРКАЦЬ незак. Груба размаўляць, пакрыкваць. Яна, халера, усё гыр-гыр з людзьмі, усё гыркала. Запруддзе. ГЫР-ГЫР. Гаварыць адрывіста, пагрозліва, падобна на гырканне сабакі. Запруддзе. ГЭЙ выкл. Гэй. Гэй, гэй, Васька, дзе ты дзеўся? Цяпер граматныя пяюць – гэй-гэй. Ракаў Засценак. ГЭЙКНУЦЬ зак. Падаць голас (пра чалавека). Гэйкнуў – голас падаў. Нямойта. ГЭНЫ, ГЕНЫ займ. Гэты, гэны. У гэным возеры купацца неяк. Гэны асіннік у печы згарыць. Закур'е. Як бы геныя жылі, то было п лепій, але пръдалі хату, паехалі. Кішуроўшчына. Генай вады холоннай хачу. І гену хату збіраўсі шчакатуркуй [абабіць]. Неўгадава. ГЭСТЫ, ЕСТЫ, ГЕСТЫ, ЭСТЫ займ. Гэты. З гэстага боку не пройдзеш, з таго – пройдзеш. Закур'е. Жывеш з магазіна із гестага. Варэнне дужа ўкуснае з гестых адуванчыкаў. Багданава. Церас парог гесты не падніму ногі. Жохава. З гестых лясоў апенак пацягалі – з Макаўя, Тукаўца, Чапеліна. Нямойта. Сыйшлася з естым і стала жыць у чужой сям'і, у дурнэй. Алексінічы. З естых нітак з магазінных вязалі падзорнікі. Запруддзе, Каралі, Карпавічы, Кляпчэва, Латыгаль, Леснікова, Нямойта, Розмыслава, Сукрэмна, Ульянавічы. Ён прышоў іс эстага іс нашлегу. Нямойта. ГЭТА, ЕТА, ГЭТТА, ГЕТА, ЭТА часц. Гэта. Гэта саўсім мышак. Гарадзец, Вялікі Азярэцк. Дык гэта гэдак: нада грошы даць. Гарадзец. Гэтта няма хат, паўміралі, лапікі адные. Закур'е. Каліўе – гета цяціўе ў бульбе. Кішуроўшчына. Тоўчынья бульба – гета каша бульбянья. Каша бульбіная тоўчънья і каша дранья з бульбы. Кішуроўшчына. Ну, клапаціцца – ета забоціцца. Багданава. Ета ш келіх, чарка на ношках і біз ножак. Алексінічы. Ці ета чалавек, што ідзець с кійком, сагнуўшысі? Самсоны. Угол – эта вілкі, качарга стаялі, качарэжнік звалі. Станюкі. Кірмаш – эта як ярмалка ікая, там усе людзі будуць са ўсей акругі збірацца, тургувалі, скот прывазілі... і пелі, і скакалі. Серкуці. ГЭТАК, ГЭДАК, ГЕДАК, ЕДАК, ЕТАКА прысл. Гэтак, так. Клопат такі: есці што на газі звару. Такі клопат і гэтак дзякуй. Запруддзе. Ну што дзелаць, як жа жыць гэдак: давай строіць зімлянкі. Леснікова. На русальніцу дзелалі гэдак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 426 ▶