Старонка 37
◀ / 39 ▶
ШАЛЯНЕЦ – свавольнік. ШАМБЕРКА – (мянушка непрыстойнай жанчыны, дзяўчыны). ШАМЕЦЬКА – (ласкавае лаянк.). ШАМОЛЬ-ШАМОЛЬ – неўзамет, цішком, употай пайсці. – Пабыў, пасядзеў ціха, як сом, шамоль-шамоль – і за дзверы. ШАРАХАЙЛА – непаваротлівы, неасцярожны, як «слон у аптэцы». ШАРШЭРЫЦЬ, ШАШЭРДЗІЦЬ – многа пшыкаць. ШАЎРАЛЕТКА – легкавая іншамарка (ад франц: шаўрале). Б ШВЭРКА - пінжак, куртка, верхняя вопратка. П ШКАМУТАЦЬ – разрываць што-небудзь на дробныя шматкі (пра сабаку). ШКІЛЁНДА – худая, як здань, дзяўчына з вялікімі зубамі. ШКІРЛІК – (ласкава, але крыху зняважліва пра дзіця). ШКІРЫЦЦА, ШКІРЫЦЬ ЗУБЫ – смяяцца, выстаўляючы зубы. – Шкірыцца і шкірыцца, ніяк не схавае цяслу. ШЛЫГАЦЦА, ШЛЫНДАЦЦА – хадзіць без толку сюды-туды, па адным месцы. – Як падап`е, дак усё шлыгаецца па дварэ, няма ўпынку на старога. ШТО СЛІНА ДА ГУБЫ ПРЫНЯСЕ – гаварыць абы-што, не думаючы; нагаварыць са шкодай для сябе і іншых. ШУМЫРЛА – пачвара, страхоцце. В ШУПЛЯВАЦЬ – шufляваць, набіраць шуфлем і кідаць. ШУРАНУЦЬ, ШУРНУЦЬ – шпурнуць; моцна адштурхнуць. ШЧОЎКАЦЬ – Моцна ж ты змёрз, бо аж, бачыш, шчоўкаць пачаў. ШЧЫГУЛЬНЫ (г – выбуховае) – дбайны, педантычны, далікатны. – Такія паводзіны ў яго шчыгульныя, акраз як некалі ў пана. ШЫДЭЛАК – кручок для вязання. ШЭЙГАЦЬ (грошы) – марна траціць. К ЮХА – «недаткнёнтая» жанчына, якую не варта чапаць з-за яе дрэннага характару. – Гэтай юхі не чапай, бо будзеш каяцца. Б ЯК ГЛЯК – цяжкі па вазе, непаваротлівы чалавек. К
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 39 ▶