Старонка 36
◀ / 39 ▶
ХЛАМЯНУЦЬ – многа выпіць за раз, не адрываючыся ад посуда. ХУКАЦЬ – добра даглядаць, песціць. – Няма мне калі на яго вельмі хукаць. ЦАГАН, ЦАГАНОК (г – выбуховае) – чыгун, чыгунчык. У ЦАЦАХА – важная жанчына, з якою не зможаш мець справу, бо не ведаеш, як да яе падступіцца. Б ЦВІЧЫЦЬ – штудыраваць дамашні урок; «выхоўваць» сваркаю і біццём дзіця. – Бацька добра выцвічыў яго, цяпер будзе, як міленькі. ЦУГЛЯЦЬ – закілзваць (каня); узяць каго-небудзь у “моцныя рукі”. – Яна добра свайго мужыка зацугляла – цяпер ён як быццам і не п'е. ЦУРБОНІЦЬ – (пра моцны дождж); пісяць, многа сабраўшы. ЦУХМОЛІЦЬ – запэцкваць, зашмальцоўваць. ЦЫМБОРЫК – (ласкавая мянушка дзіцяці). Б ЦЫМУС – (пахвала смачнаму). – Пакаштуй. Во, гэта цымус! Б; тушаная морква. В ЦЫРКАЦЬ – даіць (карову). У ЦЫЦОХА – жанчына, дзяўчына з вялікімі грудзямі. ЦЯВІНКА – далікатнае дзіця, да таго ж яшчэ і хваравітае. ЦЯПЕРАКА, ЦЯПЕРАЧЫ – цяпер. ЦЯСЛА – вялікія зубы. – Чаго ты шкірышся, схавай цяслу. ЧАПЫРАДЛА – брыдкі, страшны на выгляд чалавек. ЧАРЭНЬ – самае гарачае месца на вясковай печы. У ЧАЎПСЦІ – есці, манатонна варушачы сківіцамі; абы-што гаварыць, мала звяртаючы ўвагу на субяседніка. – Сядзіць тут амаль паўдня і нешта ўсё чаўпе. Б ЧВЭРЫЦЬ – вытвараць. – Што ён там чвэрыць: нешта раз-пораз грукае ў сцену. ЧЫКІЛЬДАЦЬ – кульгаць. ЧЫХІРА – пасма валасоў, што тырчыць. Б ЧЭГАЦЦА (г – выбуховае) – гушкацца. ШАЛАМОК – свавольнік, гарэзнік. У ШАЛАПЛУТ – шалапут.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 39 ▶