Старонка 15
◀ / 39 ▶
ВЭРГАЦЬ (г – выбуховае) – бурчэць, мармытаць, гаворачы непрыемнае для субяседніка. Б ВЯЛІЗАЗНЫ – вельмі вялікі (пра рост чалавека). ВЯРЗЦІ – абы-што гаварыць. ВЯТОХ – відарыс Месяца (спадарожніка Зямлі). П ГАЙСАРЫЦЬ, ГАЙСАЦЬ – бегаць, насіцца, гойсаць. – Гэта ж жарты, цэлы дзень гайсарыць па вёсцы, і ўпынку яму нямашака. ГАЛЕЦЬ, КАЛЕЦЬ – мерзнуць на холадзе. – Ідзі ў хату, не галей. ГАЛУШЫЦЬ – многа піць гарэлкі. – Заўдавеў, дак гар гэту галушыць і галушыць, як быццам яму стане ляпей. ГАМАВАЦЬ – тармазіць. Н ГАМЗАЦЬ – вымаўляць, гаворачы ў нос (часам ад прастуды). ГАМОН – канец каму-небудзь, часам мяркуемы, капут. Б ГАНІЦЬ – дрэнна адзывацца аб кім-небудзь, зларадна абсмейваць, паскудзіць яго імя. ГАПЕЛА – тоўсты, нязграбны мужчына, які ідзе і гупае. К ГАПТКА, ГАПТАЧКА – аплік. У ГАР (жан.род.) – гарэлка, самагонка, моцны алкагольны напой. ГАРГАРА – вялізнае, як бы недарэчнае збудаванне. – І нашто ён пабудаваў вялізазны дом – такую гаргару? ГАРОХ НІ Ў БАБКІ – Ой, ужо так шмат часу прайшло, а ў мяне яшчэ гарох ні ў бабкі. ГАСІЦЬ – забіваць кол, моцна стукаючы па ім.– Во гасіць, аж яха ідзе. Б ГАЦІЦЬ – без толку траціць многа грошай. ГВІЗНУЦЦА (г – выбуховае) – моцна стукнуцца аб што-небудзь. Н ГІЧАННЕ – бацвінне, а таксама ўсё “непатрэбнае” на плодзе, бураку ці моркве. У ГЕСТКА, ГЕСТАЧКА (г – выбуховае) – дэкаратыўны элемент у адзенні ззаду на плячах. ГЛЕЧЫК – невялікі збанок, збаночак. ГЛЫКАЦЬ – праглынаць вадкае; піць залпам. ГНЭБЦІ (г – выбуховае) – пазногці. Б
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 39 ▶