Старонка 14
◀ / 39 ▶
ВОММЕГАМ – хутка, адным пэндам. ВОНЬ, ВОНЬДЗЯКА, ВУНЬДЗЯКА – вунь. ВОСЯЛКА – воська, маленькая вось; дужка ў вядры. Б ВУРВІЦЕЛЬ – мужчына, што жыве паблізу ды «славіцца» як хуліган, як злачынца. ВУРЛАН, ВУРЛАТЫ, ВУРЛАЧ – высокі непрыгожы мужчына, з якім прыходзіцца нехаця мець справу. ВУРЛЫГА. ВУСЦІШНА – страшнавата. – Выйдзеш восенню з хаты – вакол лес. Вусцішна нейк! У ВЫДУРНЯЦЦА – дурэць. ВЫДЫХВАЦЬ – набірацца сіл пасля п'янкі. – Цяжка назаўтра гэту гар выдыхваць. ВЫЛІТЫ – падобны моцна. – Хлапчаця – ну выліты бацька. ВЫМЯРХАЦЦА – прагаладацца (пра чалавека). ВЫПРАТАЦЬ – прыбраць, ачысціць памяшканне ці толькі куток ад бруду, хлеў ад гною. ВЫСКРЫПАЦЬ – выстудзіць хату, раз-пораз ходзячы сюды-туды. ВЫСТРАНЧЫЦЬ – паспець услужыць свайму дамашняму. – Як ні стараюся, усё роўна яму не выстранчу. ВЫСЦІГАЦЬ – даганяць, перапыняць. ВЫСНЯКАЦЬ – высмаркаць. Б ВЫТЛУК – (лаянк.). ВЫТХНУЦЦА – страціць моц, пах, аскомістасць (пра прыправы). ВЫХІЛКА – дрэнны ўчынак; брыдкая пастава ці недарэчная міміка. ВЫХЛЯБЕСЦІЦЬ – выстудзіць пакой, хату, расчыніўшы дзверы. ВЫЦІНАЦЬ – голасам імітаваць (уторыць) гучанне музычнага інструмента. ВЫЦІРАК – дзяўчына лёгкіх паводзін, «падкладка», прастытутка. ВЫЦЯЦЬ, ВЫТНУЦЬ – ударыць, стукнуць каго-небудзь. Н, Б ВЭК – прэч (незласлівае). – Вэк адсюль, шпанюк! Б
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 39 ▶