ДОЎГА ПАЛОСКА ж. урочышча. Манцякі (668) Руж. Брэсц.
ДОЎГА ПАРАСЛЯ ж. поле, дзе быў раней лес. Дзяніскавічы Ганц. Брэсц.
ДОЎГА ПОЛЕ н. поле. Альхоўка Нав. Гродз.
ДОЎГАЯ ж., н. поле і сенажаць. Беламошша. Осава, Судзевічы Стаўбц. Мін.; балота. Хвасты (9) Брасл. Віц.
ДОЎГАЯ АМШАРА ж. балота, зарослае хмызняком. Навасёлкі Мядз. Мін.
ДОЎГАЯ ГРЫВА ж. урочышча. Сеўрукі (911) Гом.
ДОЎГАЯ ЛОНКА ж. сенажаць. Купчэлі (7) Брасл. Віц.
ДОЎГЕ ГАЛО н. урочышча. Грэбень (846) Жытк. Гом.
ДОЎГЕ ПОЛЕ н. поле. Бечы (810) Тур. Гом.
ДОЎГІ БОР м. лес. Купіск Нав. Гродз.
ДОЎГІ БРОД м. лес. Тульгавічы Хойн. Гом.
ДОЎГІ ВОСТРАЎ м. лес. Дзяніскавічы (751) Ганц. Брэсц.
ДОЎГІ ЛЕС м. паша, дзе быў лес. Рочавічы Стаўбц. Мін.; урочышча. Грэбень (846) Жытк. Гом.
ДОЎГІ ЛОГ м. урочышча. Чысці (202) Крыв. Мін.
ДОЎГІ ЛУГ м. сенажаць. Ператокі Стаўбц. Мін.
ДОЎГІ МОХ м. лес. Гарбавічы Чав. Маг.; урочышча. Таласкаўшчына (281) Тал. Віц.
ДОЎГІ ПОПЛАЎ м. поле. Апечкі, Брухачы Стаўбц. Мін.
ДОЎГІЕ мн. поле. Ністанішкі Смарг. Гродз., Валішча Пін. Брэсц., Дзяніскавічы Ганц. Брэсц.
ДОЎГІЕ НІВЫ мн. урочышча. Хвойня (832) Капатк. Гом.
ДОЎГІНЬКІЕ мн. поле. Відэйшы Ашм. Гродз.
ДОЎГІЯ мн. поле. Брухачы Стаўбц. Мін.; сенажаць. Стральцы Гродз.; балота. Варнавугал Стаўбц. Мін.; урочышча. Макуці (150) Іўеў. Гродз., Замошша (528) Асіп. Маг., Колкі (747) Клецкі Мін., Хаткі (923) Лоеў. Гом.
ДОЎГІЯ ЛЯДЫ мн. поле. Сяляўшчына Рас. Віц.
ДОЎЖАНЬСЬКЕ н. урочышча. Чудзін (752) Ганц. Брэсц.
ДОЎЖКАЎ м. урочышча. Рудня Гарбавіцкая (887) Калінк. Гом.
ДОЎЖЫЦА ж. лес. Глівін Барыс. Мін.
ДОЎЖЫЦЫ мн. сенажаць, балота і ручай. Скідаль Гродз.
ДОЎЖЫШЧА н. урочышча. Выганішчы (717) Лагіш. Брэсц.
ДОЎСКІ м. стаў каля вёскі Доўск. Рагачоў Гом.
ДОШНА ж. востраў, утвораны новым руслам Нёмана. Галубы Маст. Гродз.
ДОШЧЭНКА ж. урочышча. Бялынь Ласінскі Драг. Брэсц.
ДРАБАЎКА ж. балота, тарфянішча. Шасціснопы Чэрв. Мін.
ДРАГІННЯ н. урочышча. Цотава (269) Чаш. Віц.
ДРАЁЎКА ж. вуліца ў вёсцы, дзе першым пасяленцам быў Драй (інфарм.). Галоўчыцы Драг. Брэсц.
ДРАЗДОВА ПОЛЁ н. урочышча. Паметнікі (70) Пол. Віц.
ДРАЗДОРЫ мн. паша. Дзераўная Стаўбц. Мін.
ДРАНІКІ мн. урочышча. Пацкава (339) Мсцісл. Маг.
ДРАНІШНІК м. сенажаць і балота. Новы Свержань Стаўбц. Мін.
ДРАННЯ н. поле. Жодзішкі Смарг. Гродз.
ДРАСНЫ мн. поле і паша. Падлессе Стаўбц. Мін.
82 👁