ҐРАНІЦА ж. дарога палявая. Варнавугал Стаўбц. Мін.; паласа арэшніку. Курачкі Стаўбц. Мін.
ГРАНІЦЫ мн. сенажаць і крынічка. Ухвала Круп. Мін.
ГРАННАЯ ж. поле і сенажаць. Сіманавічы Драг. Брэсц.
ГРАННАЯ МАЛАЯ і ВЫЛЫКА ж. сенажаць, паша, поле і зараснікі. Суткі Драг. Брэсц.
ГРАНСКІ ЛЕС м. лес. Шашкі Стаўбц. Мін.
ГРАНУІ мн. поле, на якім калісьці былі праведзены грані (інфарм.). Малінаўка Малар. Брэсц.
ГРАНЬ ж. поле, на якім размяжоўваліся ўгоддзі (інфарм.). Азярніца Лун. Брэсц.; лес за вёскай. Дзераўная, Шашкі Стаўбц. Мін.
ГРАПШЧЫНА ж. урочышча. Пералёўкі (926) Ветк. Гом.
ГРАТКА ж. урочышча. Нізок (485) Уздз. Мін.
ГРАТКІ мн. лес. Дзяніскавічы (751) Ганц. Брэсц.
ГРАЎЖАНКА ж. рэчка, якая ўпадае ў Ашмянку. Граўжышкі Ашм. Гродз.; параўн. літ. назвы рэк Grauža, Graužė, Graužupis (LUEV, 51).
ГРАФСКАЕ н. поле і паша. Вялікая Гуменаўшчына Стаўбц. Мін.
ГРАФШЧЫНА ж. лес. Лагі Бярэз. Мін.
ГРАЦКОЎЕ н. поле. Свірыдаўка Круп. Мін.
ГРАЧЫКІ мн. лес. Там грачэ вяліся, ні было ні дной хвоі без гнязда (інфарм.). Вострава Маст. Гродз.
ГРІБОВ м. хутар. Сітніцкі Двор Лун. Брэсц.
ГРІБУВА н. урочышча. Сычык (614) Крыч. Маг.
ГРІВА ж. урочышча. Акцябр (900) Увар. Гом.
ГРІЧІН м. балота. Намакрава, Сітніцкі Двор Лун. Брэсц.
ГРОЖНАВО н. балота. Купіск Нав. Гродз.
ГРОМАВА н. урочышча. Усохі (942) Цер. Гом.
ГРОМНОЕ н. лес дубовы на ўзгорку. У дубы часта б'е маланка (інфарм.). Мачулы Стол. Брэсц.
ГРОНІ мн. паша. Шасціснопы Чэрв. Мін.; урочышча. Бабічы (913) Рэч. Гом.
ГРУД м. поле. Брухачы Стаўбц. Мін., Старое Сяло Зэльв. Гродз., Горск Бяроз. Брэсц.; сенажаць. Літва Стаўбц. Мін.; паша, сенажаць, зараснікі. Пяркі Кобр. Брэсц.; сенажаць на высокім месцы. Мікалаеўшчына Стаўбц. Мін.; паша, якая летам выгарае. Вялікая Сліва Слуцкі Мін.; узгорак у лесе. Тартакі Бар. Брэсц.; балота. Ахрэмавічы Стаўбц. Мін.; лес. Турная (723) Івац. Брэсц.
ГРУДЗІЧНЭ н. урочышча. Чаланец (795) Староб. Мін.
ГРУДКА ж. поле высокае. Брухачы Стаўбц. Мін.
ГРУДКОВІЦКІ ЛЕС м. лес на ўзгорку. Заказель Драг. Брэсц.
ГРУДОК м. поле на ўзгорку. Дзеткавічы Драг. Брэсц.; сенажаць на ўзвышшы. Галоўчыцы Драг. Брэсц.; частка вёскі, самая высокая. Стары Свержань Стаўбц. Мін.; паша. Крэчаты Стаўбц. Мін.
ГРУДЦЫ мн. урочышча. Казловічы (664) Брэсц.
ГРУДЫ мн. поле. Гошава Драг. Брэсц., Адцэда Стаўбц. Мін.; астравы сярод балота. Харава Пруж. Брэсц.; урочышча. Пацавічы (376) Маст. Гродз.
ГРУДЫЦЯ ж. урочышча. Вярхі (692) Кам. Брэсц.
ГРУДЭЦЬ м. урочышча. Вярхі (692) Кам. Брэсц.
ГРУЗД м. урочышча. Букча (975) Тур. Гом.
77 👁