Старонка 38
◀ / 329 ▶
БЯЛУВІЦА ж. сенажаць. Мярэцкія Глыб. Віц. БЯЛЮГА ж. урочышча. Іланцы (6) Брасл. Віц. БЯЛЯК м. сенажаць заліўная, за якой бачны высокі пясчаны бераг ракі (інфарм.). Завалочыцы Глускі Маг. БЯРВЕННАЕ н. урочышча. Клетнае (819) Глускі Маг. БЯРЖА ж. балота. Посаль Іўеў. Гродз.; параўн. літ. Beržà 'т. с.', beržà 'бярэзнік'. БЯРЖЫНАС м. сенажаць. Вольдзікі Іўеў. Гродз.; параўн. літ. Beržýnas 'т. с.', beržýnas 'бярэзнік'. БЯРОЗАВА ж. сенажаць. Княжацкая Слабада (997) Хойн. Гом.; балота. Казлы Міёр. Віц. БЯРОЗАВАЕ БАЛОТА н. урочышча. Усакіна (548) Кліч. Маг., Струкачоў (603) Карм. Гом., Усохская Буда (941) Цер. Гом. БЯРОЗАВАЕ БАЛОТЦА н. балота. Беразіно Докш. Віц. БЯРОЗАВЕЦ м. паша і балота. Судзевічы Стаўбц. Мін. БЯРОЗАВО н. сенажаць, дзе зрэдку растуць бярозы. Чудзін Ганц. Брэсц. БЯРОЗАВЫ БАРОК м. лес. Налібакі Стаўбц. Мін. БЯРОЗАВЫ ГРУД м. урочышча, дзе раней раслі бярозы. Дразды Стаўбц. Мін. БЯРОЗАВЫ ЛУГ м. азярцо і балота ў лесе. Міратычы Кар. Гродз. БЯРОЗАЎКА ж. лес. Там бірозы раслі (інфарм.). Казлоўцы Пл. Віц.; лес. Альхоўка Нав. Гродз., Дзяніскавічы (751) Ганц. Брэсц.; сенажаць. Міхалёва Бярэз. Мін., Тульгавічы Хойн. Гом.; сенажаць каля бярозавага лесу. Чудзін Ганц. Брэсц.; поле. Вішнявец Стаўбц. Мін.; поле і хутары. Засулле Стаўбц. Мін.; урочышча. Цепра (462) Клецкі Мін.; рэчка. Купіск Гродз.; рэчка, якая ўпадае ў Дзісенку на Шаркаўшчыне (інфарм.). Мярэцкія Глыб. Віц. БЯРОЗАЎКІ мн. лес. Стаўпы Бярэз. Мін. БЯРОЗКІ мн. поле. Альхоўка Нав. Гродз.; сенажаць. Рагачоў Гом. БЯРОЗНІК м. урочышча. Гараўцы (72) Пл. Віц. БЯРОЗНЫЙ РОЎ м. урочышча. Карумны (304) Дубр. Віц. БЯРОЗУВЫЙ МОСТ м. урочышча. Ялавец (645) Хоц. Маг. БЯРОЗЫ мн. месца каля шашы, абсаджанай бярозамі. Завалочыцы Глускі Маг. БЯРШТАНЫ мн. урочышча. Беражно (445) Кар. Гродз.; параўн. літ. Beržtvà назва бярэзніка, назва балота і сенажаці (КЛГН), прозвішча Beržtà<Beržtvà (КЛП) ад beržtvà 'бярэзнік'. БЯРЭЗНІК м. поле. Заямнае, Цеснавая Стаўбц. Мін.; поле, магчыма, калісь быў бярозавы зараснік, бо і цяпер расце многа бярозы (інфарм.). Рубяжэвічы Стаўбц. Мін.; лес. Паметнікі (70) Пол. Віц., Шэмітаўка (301) Сен. Віц., Рубяжэвічы, Цеснавая Стаўбц. Мін.; бярэзнік сярод поля. Татаршчына Стаўбц. Мін.; лясок з зараснікаў бярозы. Валенцінова Барыс. Мін.; месца, дзе расце малады бярэзнік. Клён (248) Круп. Мін.; сенажаць. Трылес Стаўбц. Мін., Вольдзікі Іўеў. Гродз.; горка. Заямнае Стаўбц. Мін.; урочышча. Калюціна (59) Рас. Віц., Устроны (257) Барыс. Мін., Ухвала (289) Круп. Мін., Асташына (438) Нав. Гродз., Віркаў (553) Кліч. Маг., Чыгірынка (556) Кір. Маг., Шкураты (1018) Браг. Гом., Новая Іолча (1025) Камар. Гом.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 329 ▶