БУНЯВА н. сенажаць. Бакшты Іўеў. Гродз.; параўн. прозвішча Бунь, літ. Bunys, Bùnikis (КЛП).
БУР м. лес. Трасцянка Пін. Брэсц.; пясчаная мясцовасць. Глінка (964) Стол. Брэсц.; урочышча. Радуша (857) Жлоб. Гом.
БУРАКОВЫЙ м. урочышча. Маслакі (316) Гор. Маг., Любіш (321) Гор. Маг.
БУРАЎЦЫ мн. сенажаць. Шэмітаўка (301) Сен. Віц.
БУРАЎШЧЫНА ж. урочышча. Цотава (269) Чаш. Віц.
БУРАЧОЎШЧЫНА ж. поле, дзе быў хутар Бурачэўскага (інфарм.). Какорыца Драг. Брэсц.
БУРБІШКІ мн. поле. Бакшты Іўеў. Гродз.; параўн. літ. Bùrbiške, Bùrbiškis назва лесу і поля (КЛГН), прозвішча Bùrba (КЛП).
БУРВАЛАК м. лес на ўзвышшы. Рыбчына Віл. Мін.
БУРДУКЕВІЧАЎ ПАЦЯРАБОК м. сенажаць. Ніўнае Стаўбц. Мін.
БУРКЫ мн. поле. Гошава Драг. Брэсц.; лес. Навасёлкі, Паніквы Кам. Брэсц.; урочышча. Дубай (773) Стол. Брэсц.
БУРЛІВАЕ БАЛОТА н. балота. Ніколі не высыхае, бурліцца каля берагоў (інфарм.). Ухвала Круп. Мін., Дзмітравічы Бярэз. Мін.
БУРОК м. сенажаць. Калісь было поле (інфарм.). Намакрава Лун. Брэсц.
БУРСУКІ мн. урочышча. Маслакі (316) Гор. Маг., Паплавы (509) Бярэз. Мін.
БУРУБОН м. роў. Там вада ляціць і буруболіць (інфарм.). Мярэцкія Глыб. Віц.
БУРЧАК м. Камяністая града на рэчцы. Рыбчына Віл. Мін.
БУРЧАЛКА ж. рэчка. Альхоўка Кар. Гродз.
БУРЫ мн. сенажаць. Мікалаеўшчына Стаўбц. Мін.
БУРЫМШЧЫНА ж. лес. Цеснавая Стаўбц. Мін.; сенажаць. Новіны Бярэз. Мін.
БУРЫШОВО н. урочышча. Батарэя (688) Бяроз. Брэсц.
БУР'ЯНОЎКА ж. сенажаць. Ліпск. Кругл. Маг.
БУСІЛА ЛІЗДА ж. поле. Дубіні Вор. Гродз.; параўн. літ. Bùsilo lìzdas 'т. с.' (КЛГН), ад bùsilo lìzdas 'буслава гняздо'.
БУСЛАЎКА ж. сенажаць. Слабада Смал. Мін.; урочышча. Юндзілавічы (709) Руж. Брэсц.
БУСЛЫ мн. поле. Трасцянка Бярэз. Мін.; кусты Ядліна Бярэз. Мін.
БУСНЯВКА ж. урочышча. Бялынь Ласінскі Драг. Брэсц.
БУСОВІШЧЭ н. урочышча. Адрынкі (969) Тур. Гом.
БУСЬКОВА ЯМА ж. яма на канале. Валішча Пін. Брэсц.
БУСЬКОВЭ н. сенажаць, лес. Валішча Пін. Брэсц.
БУСЬНЁВЭЦЬ м. сенажаць. Радванічы Брэсц.
БУТОКА ж. мясцовасць, якую акружае рака. Рагатка (245) Барыс. Мін.
БУТРЫЛЫ мн. поле. Слабодка Стаўбц. Мін.
БУТЫЦЬ м. урочышча. Мялешкавічы (980) Маз. Гом.
БУТЬКОВЭ н. балота, поле. Стрыгава Кобр. Брэсц.
БУХАЛАЎСКІ РУЧЭЙ м. ручэй каля вёскі Бухалава. Манякова Міёр. Віц.
БУХАЛОЎКА ж. поле, балота, амшара. Мішневічы Шум. Віц.
БУХОЎШЧЫЗНА ж. лес. Відэйшы Ашм. Гродз.
77 👁