Старонка 234
◀ / 329 ▶
СЫПАННЕ н. балота тарфяное, парослае зрэдку сасонкамі, асінамі, бярозай (інфарм.). Навасёлкі Мядз. Мін. СЫПЯЛЬ м. пясчаны астравок сярод ракі. Рыбчына Віл. Мін. СЫРНІЦА ж. поле. Клёнаўка Бярэз. Мін.; урочышча. Прудок (891) Камар. Гом. СЫРНІЦА ж. урочышча. Сіманічы (983) Лельч. Гом. СЫРНЫК м. поле. Мацы Кобр. Брэсц. СЫРОДОК м. урочышча. Хмелева (661) Кам. Брэсц. СЫРЫБРЫШЧА мн. сенажаць. Дарапеевічы Малар. Брэсц. СЫРЭДНЕ н. паша. Сіманавічы Драг. Брэсц.; урочышча ў лесе. Брашэвічы Драг. Брэсц. СЫРЭДНЯ ж. урочышча. Казловічы (664) Брэсц. СЫСКА ж. урочышча. Замосце (955) Кобр. Брэсц. СЫСНАЎКА ж. поле. Бягомль Докш. Віц. СЫСНОЎШЧЫНА ж. урочышча. Вольніца (816) Глускі Маг. СЫТНЫК м. урочышча. Вярхі (692) Кам. Брэсц., Тэльмы (665) Брэсц. СЫТНЯК м. поле на асушаным балоце, дзе расло многа сытняку (інфарм.). Брашэвічы Драг. Брэсц. СЫТОКІ мн. урочышча. Казыры (213) Лаг. Мін. СЫЧЫК м. урочышча. Сычык (614) Крыч. Маг. СЬНІГЯНСКІЯ ШНУРКІ мн. поле, якое зарастала верасам, там раслі грыбы, брушніцы (інфарм.). Смаргонь Гродз. СЭЛЬЦА ж. урочышча. Застружжа (734) Ів. Брэсц. СЭЛЫШЧА мн. урочышча. Рэчкі (759) Лагіш. Брэсц. СЭЛЫШЧЭ н. поле. Радастава Драг. Брэсц. СЭЛЭЧНО н. поле. Бастынь Лун. Брэсц. СЭЛЭХЫЎКА ж. поле і сенажаць. Бастынь Лун. Брэсц. СЭМНЁВО н. урочышча. Старыя Пескі (721) Бяроз. Брэсц. СЭМЭНЫЧОВЭ н. востраў пясчаны на балоце. Валішча Пін. Брэсц. СЭРОРЫХ м. поле. Бастынь Лун. Брэсц. СЯБРЫНЬ ж. балота і сенажаць. Бакшты Іўеў. Гродз., гл. СЯБРЫНЬ. СЯБРЫНЬ ж. сенажаць. Барысаўка Іўеў. Гродз.; параўн. літ. Sebrynė назва сенажаці (КЛГН) < ад бел. сябр + літ. суф. -yn-. СЯБРЫНЬ ПЕРШАЯ і ДРУГАЯ ж. хутар і лес. Бакшты Іўеў. Гродз. СЯВАЛАЖ ж. урочышча. Баршчоўка (1010) Камар. Гом. СЯДЗЕМНАЯ ж. поле. Гудзішкі, Лаздуны Іўеў. Гродз.; параўн. літ. Sėdimai назва палоскі поля (КЛГН). СЯДЗІБА ж. поле. Алешкава Стаўбц. Мін., Саланое Віл. Мін.; урочышча. Хоўхлава (186) Маладз. Мін., Тарчылава (314) Арш. Віц. СЯДЗІБКІ мн. лес за панамі быў (інфарм.). Старое Сяло Зэльв. Гродз. СЯДЗІБНАЕ н. поле. Вараксы Стаўбц. Мін.; поле і сенажаць. Янкавічы Стаўбц. Мін. СЯДЗІБНАЯ ПОЛЯ н. поле. Рэкта (317) Гор. Маг. СЯДЗІБНЫЯ ШНУРЫ мн. поле. Дудкі, Трылес Стаўбц. Мін.; урочышча. Азаркі-Пудавінка (161¹) Мядз. Мін. СЯДЗІБЫ мн. поле. Апечкі, Трылес Стаўбц. Мін., Новіны Бярэз. Мін., Караліна Докш. Віц.; урочышча. Пустаселле (230) Докш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 329 ▶