Мікратапанімія Беларусі. Матэрыялы (1974)

 ◀  / 329  ▶ 
РОСЦЬ ж. лес. Паляцкішкі Вор. Гродз. РО'ТКАУШЧЫНА ж. поле. Рудня Чэрв. Мін. РОУ м. поле. Гудзялі Стаўоц. Мін.; паша. Татаршчына Стаўоц. Мін.; лес. Лубень Стаўоц. Мін.; сенажаць. Горкі Стаўоц. Мін.; лясок. Татаршчына Стаўоц. Мін. РО'УКІ мн. лес. Альхоўка Нав. Гродз. РО'УНАЕ н. поле i сенажаць. Сцяцкі Стаўоц. Мін. РО'УНАЕ ПО'ЛЕ н. поле. Навасёлкі Мядз. Мін. РОХ м. поле. Мачаск Бярэз. Мін.; лес. Дзяніскавічы (751) Ганц. Брэсц. РО'ЧАШЧА н. сенажаць каля ракі. Макраны (745) Кап. Мін. РО'ЧЫШЧА н. урочышча. Дзямянаўцы (406) Жалуд. Гродз. РО'ШЧА ж. поле. Прылессе (611) Чав. Маг., Вараксы Стаўоц. Мін.; лес. Ліпск Кругл. Маг., Рэкта (317) Гор. Маг.; дробны змешаны лес. Мехавое (93) Езяр. Віц.; урочышча. Палыскавічы (570) Маг., Арлоўка (643) Хоц. Маг., Вялікія Бардзінічы (575) Чав. Маг., Сычык (614) Крыч. Маг., Безуевічы (594) Слаўг. Маг., Ржавец (337) Мсцісл. Маг., Задроўе (311) Арш. Віц. РО'ШЧЫНКІ мн. урочышча. Замошша (236) Леп. Віц. РУ'БАЧКТ -мн. поле. Задвор'е Стаўоц. Мін. РУБЕ'Ж м. поле. Тулёнка Стаўоц. Мін., Ухвала Круп. Мін.; поле на мяжы з полем суседняй вёскі Скамарошкі. Ператокі Стаўоц. Мін.; поле i сенажаць на мяжы з суседняй вёскай. Ячонка Стаўоц. Мін.; поле i лес на мяжы з суседняй вёскай. Тулёнка Стаўоц. Мін.; сенажаць каля рэчкі. Пружанка Бярэз. Мін.; урочышча. Яміінск (821) Люб. Мін., Пронькі (160), Мядз. Мін., Суднікі (208) Віл. Мін., Рудня (210) Плешч. Мін., Мялешкавічьі (980) Маз. Гом. РУБЕЖА' мн. урочышча. Даманавічы (796) Староб. Мін. РУ'БЕЖНІК м. ручай. Мішневічы Шум. Віц. РУБЕ'ЖСКАЕ ПО'ЛЕ н. поле. Ячонка Стаўоц. Мін.,. РУБЛЕ'УНІЦА ж. сенажаць. Беразіно Докш. Віц. РУБО'ЛТАВА н. сенажаць. Шашкі Іўеў. Гродз.; параўн. літ. Rubaltava 'т. с.' (КЛГН). РУБО'ЛТАС м. гл. РУБО'ЛТАВА. РУБЫНЭ'ВШЧЫНА ж. поле. Субаты Драг. Брэсц. РУБЯЖО'УКА ж. поле. Камейшы Стаўоц. Мін.; дарога. Татаршчына Стаўоц. Мін. РУГА'ЙСКАЯ СУ'ЛА ж. сенажаць. Гуменаўшчына Стаўоц. Мін. РУДА' ж. паляна ў лесе. Мыслабаж Лях. Брэсц.; урочышча. Хвасты (9) Брасл. Віц., Кляцішча (433) Івян. Мін. РУДА'ВЕ н. урочышча. Травы (953) Кобр. Брэсц. РУДАВІ'НКА ж. лес. Навасёлкі Свісл. Гродз. РУДАЕ'ЛЬ ж. сенажаць каля рэчкі. Шасціснопы Чэрв. Мін. РУДА'УКІ мн. сенажаць. Папарна Круп. Мін. РУДА'Я ж. урочышча. Баяры (196) Мядз. Мін. РУДА'Я Л У'Ж А ж. паша. Гудзялі Стаўоц. Мін. РУ'ДЗЕУШЧЫНА ж. поле. Заазер'е Віл. Мін. РУДЗЕ'ІДКА ж. урочышча. Сіманавічы (983) Лельч. Гом. РУДЗГЦА ж. балота. Дзяніскавічы Ганц. Брэсц. РУДЗГШЧА н. поле. Паметнікі (70) Нол. Віц., Ініца, Слабодка Зал. Стаўоц. Мін.; лес. Ініца Стаўоц. Мін.; урочышча. Рудзіцы (324) Шкл. Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заазере, задворе, роткаушчына, роукі, роунае, рочашча, рошча, рошчынкі, рубачкт, рубежнік, рубежскае, рублеуніца, руболтава, руболтас, рубынэвшчына, рубяжоука, ругайская, рудаве, рудавінка, рудаель, рудаукі, рудая, рудзеушчына, рудзеідка, стаўбц, сула
3 👁
 ◀  / 329  ▶