Старонка 20
◀ / 329 ▶
АСАВІНА ж. палянка, на якой быў хутар (інфарм.). Караліна Докш. Віц. АСАВІЦА ж. азярына, праточны вадаём; Асавіца — гэта частка лугу, які ўпадае ў Валожынку (інфарм.). Рум. Валож. Мін.; параўн. літ. Asys назва азёр, Asinis, Asava назвы ракі, Asavas назва возера (LUEV, 8), параўн. яшчэ гідронімы Осевка, Осовка, Освица, якія разглядаюцца ў сувязі з літ. Ašva<ašva 'кабыла'. (Гл. В. Н. Топоров и О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. М., 1962, 200). АСАЎЦЫ мн. поле. Хатава Стаўбц. Мін. АСЕК м. паша. Дразды Стаўбц. Мін. АСЕЛІЦА ж. поле. Семенчыцы, Шашкі Стаўбц. Мін., Бягомль Докш. Віц.; сенажаць. Варапаі, Янкавічы Стаўбц. Мін.; паша. Варнавугал, Касцюкі Стаўбц. Мін.; выган. Аксакаўшчына (464) Мін.; поплаў каля вёскі. Апечкі Стаўбц. Мін.; сенажаць і балота. Рыбчына Віл. Мін.; сенажаць каля агародаў. Навасёлкі Мядз. Мін.; прысядзібная сенажаць. Гайна Лаг. Мін.; месца за вёскай каля рэчкі. Зашчэслі (49) Пл. Віц.; дарожка. Дзяўгі Стаўбц. Мін.; урочышча. Казяны (13) Брасл. Віц., Малае Жэжліна (228) Леп. Віц., Дзяляцічы (396) Нав. Гродз., Літва (435) Івян. Мін., Куклічы (673) Свісл. Гродз., Галік (711) Івац. Брэсц.; азярына. Гэты луг, што ходзім купацца, называем Аселіца (інфарм.). Вострава Маст. Гродз. АСЕЛІЦЫ мн. сенажаць. Гнецькі Стаўбц. Мін. АСЕЛІШЧА н. сенажаць. Старынкі (431) Івян. Мін.; поле. Дзяўгі Стаўбц. Мін. АСЕЛЬЦА н. хутар на месцы былой вёскі (інфарм.). Зазыбы (135) Віц. АСЕНІШЧА н. урочышча. Падневічы (427) Івян. Мін. АСЕННІКІ мн. лес. Рос такі асеннік (інфарм.). Пасека (815) Ст.-дар. Мін. АСЕНЧЫК м. поле. Папарна Круп. Мін. АСЕЦКАЕ ВОЗЕРА н. возера. Беразіно Докш. Віц. АСЕЧКА ж. урочышча. Старая Каменка (630) Слаўг. Маг. АСЕЧНАЯ ж. поле. Дразды Стаўбц. Мін. АСЁКЛІНА ж. сенажаць. Вольдзікі Іўеў. Гродз.; параўн. літ. Asiukline<asiukline<asiuklis 'хвошч'. АСЁЛАЧКА ж. сенажаць. Ністанішкі Смарг. Гродз. АСІМАЎКА ж. поле. Цеснавая Стаўбц. Мін. АСІНА ж. поле і невялікі асінавы лясок, размешчаны сярод гэтага поля. Палолі кукурузу ў Асіне (інфарм.). Сенькавічы Івац. Брэсц. АСІНАВА н. урочышча. Майсеевічы (530) Ст.-дар. Мін. АСІНАВА ГАРА ж. урочышча. Лазы (271) Тал. Віц. АСІНАВІКІ мн. урочышча. Вуглы (429) Івян. Мін. АСІНАЎКА ж. лес яловы і хваёвы, відаць, раней быў асінавы (інфарм.). Гарбавічы Чав. Маг.; поле. Мураж (30) Брасл. Віц.; урочышча. Стайкі (62) Др. Віц. АСІНАЎКІ мн. урочышча. Вольніца (816) Глускі Маг. АСІНАЎСКІ СТАН м. лес. Гарунь Бярэз. Мін. АСІНКІ мн. урочышча. Добры Бор (705) Бар. Брэсц.; возера. Шавярнічы Бярэз. Мін. АСІННІК м. лясок асінавы сярод поля. Татаршчына Стаўбц. Мін.; лясок невялікі, многа кустоў. Ціханава Слабада Стаўбц. Мін.;
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 329 ▶