КУРБА'ТЫЯ мн. урочышча. Сялец (608) Мсцісл. Маг. КУРГА'Н м. поле. Вічатарова, Стары Свержань Стаўоц. Мін.; поле, дзе пахаваны загінуўшыя ў час бою (інфарм.). Сычы Брэсц.; поле неўрадлівае. Філевічы (353) Шчуч. Гродз.; поле, дзе раней была сенажаць i бярэзнік. Намакрава Лун. Брэсц.; палянка i курган у лесе. Дзяніскавічы Ганц. Брэсц.; сенажаць. Белавічы, Міхеевічы Бярэз. Мін.; зараснік. Мурава Бярэз. Мін.; узгорак жвырысты, казалі, што ад французаў астаўшысі (інфарм.). Мярэцкія Глыб. Віц.; балота. Мокрава. Лун. Брэсц.; урочышча. Курына (127) Віц., Ляхавічы (393) Нав. Гродз., Грыцкевічы (383) Зэльв. Гродз., Якшыцы (514) Бярэз. Мін. КУРГАНГСТАЕ н. возера. Казлы Міёр. Віц. КУРГА'НКА ж. узгорак, сучасныя могілкі на месцы старадаўніх, дзе знаходзяць многа керамікі i каменных прылад працы (інфарм.). Сіманавічы Драг. Брэсц. КУРГА'НКІ мн. поле. Гайна Лаг. Мін. КУРГА'ННЕ н. поле i курганы часоў вайны ca шведамі (inфарм.). Міхеевічы Бярэз. Мін.; месца, дзе курганы, у якіх пахаваны туркі (інфарм.). Ліцвінавічы (601) Карм. Гом.; урочышча. Дакучын (275) Круп. Мін., Ачыжа (516) Чэрв. Мін. КУРГА'ННЯ н. поле. Прылессе (611) Чав. Маг.; урочышча. Hiчыпаравічы (326) Шкл. Маг., Валосавічы (924) Чач. Гом. КУРГАНО'УСКАЕ ПО'ЛЕ н. поле, дзе быў пасёлак Курганы. Навасёлкі Мядз. Мін. КУРГА'НСКА У'ЛІЦА ж. вуліца, утвораная жыхарамі вёскі Горталь, якія часова перасяляліся ў Курганскую вобласць (inфарм.). Горталь Івац. Брэсц. КУ'РГАНЫ мн. урочышча. Вольніца (816) Глускі Маг. КУРГА'НЫ мн. урочышча. Слаўкавічы (823) Глускі Маг., Ciманічы (983) Лельч. Гом. КУРГАНЫ' мн. поле. Рубяжэвічы Стаўоц. Мін., Вілейка Мін., Следзюкі (586) Бых. Мін.; паша, дзе знаходзяцца магілы шведаў (інфарм.). Лумна Іўам. Брэсц.; сенажаць, завуць так пожню таму, што там пагурачкі, як магілкі (інфарм.). Мярэцкія Глыб. Мін.; лес, дзе многа ўзгоркаў, а слова «курган» у гаворцы вёскі ўжываецца ў значэнні 'невялікі ўзгорак'. Дзеткавічы Драг. Брэсц.; урочышча, дзе быў пасёлак Навасёлкі. Мядз. Мін.; урочышча. Мельканавічы Слон. Гродз., Мялешкавічы (980) Маз. Гом.; Палессе (872) Светл. Гом. КУРГАНЭ' мн. урочышча. Іванкавічы (416) Бар. Брэсц. КУРГННЕ н. поле i частка вёскі. Дарапеевічы Малар. Брэсц. КУРГЧІШЧЭ н. сенажаць i балота. Сінкевічы Лун. Брэсц. КУРМА'НАУСКІ ЛЕС м. лес каля вёскі Курманава. Цёмны Лес Горкі Маг. КУРМА'НКА ж. урочышча. Клетнае (819) Глускі Маг. КУ'РНІК м. лес, дзе растуць вялікія сосны. Мясцовасць, якая пасля пажару доўга курэла (інфарм.). Сенькавічы Івац. Брэсц. КУРО'ВІШЧА н. поле, якое цяпер засадзілі лесам. Там калісь вуглі курылі (інфарм.). Жыдзевічы Іўеў. Брэсц. КУРО'СТОВЭЦЬ м. поле, вельмі неўрадлівае. Брашэвічы Драг. Брэсц. КУ'РОШ м. сенажаць i лес. Манасеева Лун. Брэсц. КУРСА' ж. сенажаць. Шавярнічы Бярэз. Мін. КУ'РЦАВА н. урочышча. Залессе (43) Глыб. Віц
Дадатковыя словы
курбатыя, курганка, курганкі, курганне, кургання, курганоускае, курганска, курманаускі, курманка, курнік, куровішча, куростовэць, курош, курцава, кўрга'ны, стаўбц
7 👁