Старонка 78
◀ / 200 ▶
неперах., незак. Пацвярджаць, згаджацца, гаварыць «так». ПАЦЬЦІКАВАЦЬ (падцікаваць) дзеясл., -ку-ю, -ку-еш, перах., зак. Падпільнаваць. Ужываюцца абодва словы. ПЕКНЫ прым. Прыгожы. ПІКАРА. Назва гульні, падобнай да рускіх гарадкоў. Нагу хлопец зьбіў, гуляючы ў пікара. ПІРАБАРСАЦЬ (перабарсаць) дзеясл., -ю, -еш, перах., зак. Выцягнуць шнурок, абору (з аднаго чаго-н.) і ўцягнуць (у другое што-н.). ПІРАБОРЛІВЫ (пераборлівы) прым. Такі чалавек, які ўсё «перабірае», не можа выбраць (што-н., каго-н. па густу ці па смаку). Кап ты ня быў такі піраборлівы, то ажаніўся п ужо. ПІРАЛЕТАВАЦЬ (пералетаваць) дзеясл., -у-ю, -у-еш, неперах., зак. Пражыць, прабыць лета. Авечкі піралетавалі ў Загалаўі. ПІРАЛЕТАК (пералетак) наз., м., р. -тк-а. Цялё, якое пражыло ўжо лета. Учора на базары піралетка купілі. ПІРАПЕЧКА (перапечка) наз., ж., р. -і. Тоўсты блін з прэснага (някіслага) цеста. Напікла пірапечак на квас. Пірапечку сьпікла к бацьвіньню (гл. бацьвінне 2). ПІСЬКЛЁНАК наз., м., р. -а. Кураня. Перан. Малое плаксівае дзіця. Гэты піськлёнак пішчыць кожную ноч, спаць ні даець. ПЛАСКАНЕ і ПЛАСКАНІ наз., зб., адз. няма. Каноплі без семя, маніцы. Параўн.: плоскуні (Ф. Янкоўскі, Дыялектны слоўнік, 1959). Ужо пара ірваць пласкане. У гэтым значэнні ўжываецца і білухі. ПЛАСТАЦЦА дзеясл., -юся, -ешся, незак. Хадзіць без мэты, марна трацячы час. Вечна ён пластайіцца па сяле, ніяк работы сабе ня знойдзіць. ПОВАТ (повад) наз., м., р. -а. Нядоўгая, але тоўстая і моцная вяроўка. ПОЛІЎКА наз., ж., р. -і, мн. няма. Страва з бурачнага расолу, сушаных грыбоў з прыправамі. ПОЛУДЗІНЬ (полудзень) і ПАЛУДЗІНЬ наз., м., р. -я. Абед. ПОРСТКІ прым. Такі (пра чалавека), які балюча і рэзка рэагуе на папраўкі, заўвагі ці парады.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 200 ▶