Старонка 44
◀ / 200 ▶
біцца. Тонкі, з упалымі ад голаду, знясілення бакамі (пра жывёлу). ПІРАХЛЯБІЦЦА (перахлябіцца) дзеясл., -іцца, зак. Рэзка патанець ад голаду, знясілення (пра жывёлу). Дужа пірахлябіўся (конь) з дарогі. ПЛОЙМА наз., ж., р.-ы. Зборышча, вялікая колькасць чаго-небудзь. Хлапцоў цэлая плойма сабралась. Параўн.: Яны (нямецкія бамбардыроўшчыкі) ішлі вялікімі плоймамі. К. Чорны, Раманы і аповесці, ДВБ, М., 1951, стар. 526. ПЛЯВУЗГАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Гаварыць лішняе, непатрэбнае (пра што-небудзь), «малоць языком», разводзіць плёткі. Плявузгая на чалавека німаведама што. ПОДБІГАМ (подбегам) прысл.. Вельмі хутка ісці, месцамі нават бегчы трушком. Я за йімі ўсё подбігам і подбігам, аж да Галоўчына. ПОКЛАТ (поклад) наз., м., р. -у (-а). Яйка, якое пакідаецца ў гняздзе, дзе нясуцца куры. ПРАСЛА наз., н., р. -а. Частка плоту паміж слупкамі, каламі—ад аднаго (слупка, кола) да другога. ПРАЦЬ дзеясл., пяру, пярэш, перах. і без дап., незак. Ужываецца рэдка. Параўн.: пральня, прачка. Звычайна пяруць палатно, бялізну, калі яе мыюць на рэчцы і б'юць пранікам. Гэта бяльлё трэба добра праць, бо заношана. Параўн.: праць (у гэтым значэнні). Смародзінка Крупскага р-на, В. Негнавічы Барысаўскага р-на; старажытнаруск. пьрати— давіць, таптаць, мыць; польск. prać—мыць (бялізну). ПРАЧУХАНКА наз., ж., р. -і. Пераважна ўжываецца ва ўстойлівым словазлучэнні даць прачуханкі— набіць, адлупіць, пакараць за што-небудзь. Кап даваў прачуханкі, ні былі п такія балаўныя (дзеці). ПРОЛУПКА (пролубка) наз., ж., р. -і. Палонка (на рацэ). Лайно (гл.) ў пролупку й пашло з вадой. Параўн.: руск. прорубь. ПРОМІЦЦЮ (промеццю) прысл. Вельмі хутка, імгненна, з рэзкімі рухамі. Ужываецца звычайна з дзеясловамі руху: выскачыць, выбегчы, пабегчы, кінуцца, панесціся і інш. Проміццю выскачыў с хаты. Параўн.: руск. стремглав.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 200 ▶