Старонка 43
◀ / 200 ▶
ПАХАКАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах. Гл. хакаць. Пахакаў трохі й ўсё. ПАЦЕМАК наз., м., р. -у. Цемра, цемната. Часта выступае як прыслоўе. Мае (дзеці) дык ня будуць адны ў пацёмку сядзець. Ці ш у такім пацёмку што ўбачыш? ПАЦІРАБІЦЬ (пацерабіць) дзеясл., -бл-ю, -б-іш, перах. і без дап., зак. Гл. цірабіць. ПАЦЬСІТАК (падсітак) наз., м., р. -тк-а. Частае рэшата, але радзейшае за сіта. ПАЦЬСЬЛЁПІСТЫ (падслёпісты) прым. Аб чалавеку з мяшкамі, ацёкамі пад вачамі і вузкімі прарэзамі вачэй. У чалавека падслёпістага не абавязкова дрэнны зрок. Параўн.: падслепаваты ў «Русско-белорусском словаре». ПІЛЬНА прысл. 1. Пільна, уважліва. 2. Вельмі, надта, дужа. Ні ўсігда ш пільна грошы трэба. Ужо пільна вада ня трэба. Побач ужываецца дужа. ПІЛЬНЫ прым. 1. Пільны, уважлівы (руск. бдительный). 2. Ужываецца ў спалучэнні з назоўнікам патрэба; пільная патрэба—гэта вялікая, неадкладная патрэба. Ёсць пільная патрэба пагаварыць с табой. ПІРАБОРКА (пераборка) наз., ж., р. -і. Ад дзеяслова перабіраць. ПІРАБОРКА. Дашчаная перагародка ў хаце. Сёліта ўжо будзім піраборку ставіць. ПІРАДОЎКА (перадоўка) наз., ж., р. -і. Вяроўка, якая прывязваецца за перадок калёс для ўціскання воза рублём. ПІРАПЕЧКА (перапечка) наз., ж., р. -і. Малая буханка хлеба, спечаная гаспадыняй, не ў пякарні. Глядзі—за тры дні пірапечку зьела. ПІРАСЫПАЦЬ (перасыпаць) дзеясл., -пл-ю, -еш, перах., зак. Перасыпаць (у розных значэннях). ПІРАСЫПАЦЬ. Перабудаваць, паднавіць (што-небудзь старое: будынак, бочку, цэбар). За гот пірасыпалі ўсю пастройку. ПІРАСЫПАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах., незак. Гл. перасыпаць, перасыпаць. Зьбіралісь сёліта пірасыпаць (хату) і атклалі. ПІРАХЛЯБІСТЫ (перахлябісты) прым. Гл. перахля-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 200 ▶