ПРАДМОВА
Адзін юны збіральнік дыялектнай лексікі i фразеалогіі звярнуўся нядаўна да мяне з пытаннем i трывогаю: ді правільна ён зрабіў, абраўшы аб'ектам сваёй працы i занятку дыялектную лексіку, яе збіранне? Ці не змянідь яму аб'ект працы? Такое пытанне i трывога, як высветлілася, узніклі ў сувязі з тым, што ў апошні час прыкметна ажывілася збіранне беларускай дыялектнай лексікі, што шмат хто паспяхова займаецца гэтаю справаю.
Не пераболынваючы, можна сказаць, што гэтай працы хопіць на вельмі працяглы час, бо багацде народна-дыялектнай лексікі i фразеалогіі — невычарпальнае.
I як добра было б, калі б з кожным днём раслі i памнажаліся рады збіральнікаў народнага багаддя — лексікі i фразеалогіі, як i вуснай народнай паэзіі.
Беларуская народна-дыялектная лексіка вельмі багатая, яна вельмі; разнастайная па адразняльных тыпах. Сабрана ж да нашага часу вельмі нязначная частка яе, a яшчэ менш надрукавана ў выглядзе слоўнікаў ці розных дадаткаў да лінгвістычных, зтнаграфічных i фальклорных прац.
Нават у гэтым невялічкім зборніку народна-дыялектнай лексікі прыводзідца па некалькі варыянтаў слова, па некалькі слоў, якія абазначаюць адзін прадмет ді паняцде. Так, напрыклад, прыведзены словы з адным значэннем:
ПРЫХАПКАМ (вёска Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці);
ПРЫХВАТКАЙ (вёска Лукі Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці);
ПРЫХВАТКАМ (вёска Клетнае Глускага раёна МагІлёўскай воб~ ласді);
ПРЫСКАКАМ (вёска Кліны Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці);
ПРЫТАЧКАМ (вёска Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці); У спалучэнні з дзеясловам рабіць (зрабіць i інш.) словы прыхапкам, прыхваткай, прыхваткам, прыскакам, прытачкам абазначаюдь — рабіць (зрабіць i інш.) час ад часу, у вольную ад асноўнага занятку часіну, адрываючыся ад асноўнага занятку.
14 👁