Або: у значэнні «нахіліўшы», чшагнуўшы» (піць што-небудзь з вядра, збана) адзначаны такія словы: НАТБАМ (вёска Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці); НАГБО'М (вёска Трасцяніца Барысаўскага раёна Мінскай вобласці); ЫАБГО'М (вёска Кліны Бялыніцкага раёна, вёска Клетнае Глускага раёна — Магілёўская вобласць); НАГНО'М (вёска Зарытава Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці); НАТІБКАМ (вёска Кліманты Маладзечанскага раёна Мінскай вобласді). Прыведзеныя прыклады — дівосны матэрыял не толькі для лексікалогіі, a i для марфалогіі i этымалогіі. Ці мала тут такіх выразных i характарыстычных слоў, якія так i просяцца на старонкі кніжак i газет! У зборнік «Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы» ўвайшлі моўныя факты i словы, сабраныя тт. B. Бекішам, Г. Варавам, M. Гуліцкім, C. Зубрыцкім, E. Кавалёвай, H. Калошай, C. Прачам, M. Ралавец, B. Рабкевічам, M. Яўневічам, Ф. Янкоўскім у розных абласцях Беларусь Большасць гэтых збіральнікаў друкуецца ўпершыню. Загалоўнае слова падаецца ў фанетычным запісу. Як правіла, да слова даюцца граматычныя паметкі, самае кароткае тлумачэнне i (не заўсёды) сказ, у якім ужыта слова. Рыхтуючы матэрыял да друку, мы свядома ішлі на спрошчаны запіс слоў i сказаў, у выніку чаго не ўсе фанетычныя асаблівасці гаворак /ч (напрыклад, «закрытый» О i Э (О i Э), шапялявае вымаўленне мяккіх свісцячых, частковая рэдукцыя галосных няверхняга пад'ему i інш.) адлюстраваны. Рабілася гэта з мэтай аблегчыць друкаванне i карыстанне зборнікам (асабліва для тых, хто не мае спецыяльнай лінгвістычнай адукацыі). Уключаліся ў гэты зборнік галоўным чынам тыя з сабраных слоў, якія або не ўжываюцца, або рэдка ўжываюцца ў літаратурнай мове. У запісах усіх збіральнікаў нярэдка паўтаралася адно i тое слова. Для зборніка пакідалася такое слова ў адной чыёйнебудзь падборцы. Паўтараюцца ў зборніку словы з адным гукавым складам i рознымі значэннямі, a таксама тыя, якія ўжываюцца ў розных абласцях Беларусі, але не з'яўляюцца «ўзаконенымі» літаратурнымІ словамі. 1 У кожнай падборцы праводзіцца невялікая колькасць прыказак, прымавак фразеалагічных спалучэнняў. Асабняком стаяць у зборніку матэрыялы В. Рабкевіча Ф; Яну* коўскага: гэта анамастычныя факты з Глускага раёна Магілёўскай вобласці i невялікія падборкі прыказак, прымавак i фразеалагічных спалучэнняў, сабраных на Беларусі пасля Айчыннай вайны. Трэба спадзявацца, што ў выданні нашых наступных выпускаў «Матэрыялаў для слоўніка народна-дыялектнай мовы» прымуць актыўны ўдзел настаўнікі школ — выхаванцы Мінскага педагагічнага інстытута імя А. M. Горкага. Ф. Янкоўскі 1 Напрыклад, слова праць—мыць (бялізну) адзначана ў Maгілёўскай, Гродзенскай. Мінскай, Гомельскай, Брэсцкай i Віцебскай абласцях; у «Руска-беларускім слоўніку» яно не даецца
Дадатковыя словы
зяўляюцца, нагбом, нагном, падему, ыабгом
21 👁