Старонка 34
◀ / 200 ▶
ЛУЗАНЕЦ наз., м., р. -нц-а. Спелы арэх, які сам вывальваецца або зусім лёгка вылузваецца з гранкі. Назьбіраў дзіцям лузанцоў—арэх у арэх. Белка цэлая дупле арэхаў нанасіла, ды лузанцоў, жоўцінькіх. ЛУПАТЫ прым. Пра таго, у каго вялікія, тоўстыя губы. Які ш ён лупаты! ЛЭПАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах. і без дап., незак. Мацаць рукой (часцей—шукаючы што-небудзь упоцемку). Лэпала-лэпала па дзьвірах—чуць клямку нашла. ЛЭПНУЦЬ дзеясл., -у, -еш, перах. і без дап., зак. Гл. лэпаць. Тапор з марозу, а ён лэпнуў — рука й прыстыла. Параўн.: Арон лэпнуў яго (Ігнася) па плячы. Р. Мурашка, Сын, ДВБ, М., 1957, стар. 108. ЛЮБОВАЯ (любовае) прым. Зусім поснае мяса, сала з праслойкамі мяса. Жырнага (мяса) й у рот ні бярэць, а любовая есь. Параўн.: І так, з расою, ранкам Павесіў на кіёк У торбачцы буханку, Любівага скрылёк. М. Лужанін, Прасторы, М., 1958, стар. 114. ЛЯСКА наз., ж., р. -і. Дошчачка ў драбіне калёс. ЛЯШЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, перах. і без дап., незак. Ставіць знакі, меткі (салому, галінкі) за сейбітам на загоне. У Пушчы (урочышча) паўдня клевір ляшылі. Параўн.: Праслаўляе ён поле І ліповую сеўню. І агні на рабінах З баравое паляны, І красуню-дзяўчыну, Што так лешыць старанна... П. Броўка, Зб. тв., т. II, ДВБ, М., 1957, стар. 178. МАЛЕНСТВА наз., н., р. -а, мн. няма. Дзяцінства, дзіцячыя гады. Мой Валодзя з маленства пасьціў кароў. Побач ужываецца змалку. МАРШЧАКІ наз., р. -оў. Лапці, сшытыя са скуры (зверху скура сабрана ў маршчыны). Адз. лік маршчак. МАСЬЛЯНКА і МАСЬЛЁНКА наз., ж., р. -і, мн. няма. Малочны адыход, што застаецца пры збіванні масла. Параўн.: руск. пахта. МАСЬНІЧЫНА наз., ж., р. -ы. Дошка з падлогі. Пат печачкай масьнічына затлелась. МАСЬЦІЦЬ дзеясл., -шч-у, -сц-іш, перах. і без дап., незак. 1. Класці падлогу. Гэту хату наш Косьцік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 200 ▶