(штукамі) звычайна лічаць бялізну, калі яе мыюць. На рэццы як бачыш папаласкала дваццаць лаён. Хоць бы адно лайно сама памыла, а то ўсё наймая.
ЛАХАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Бегаць, хутка хадзіць (шукаючы што-небудзь). Дзе ён лахаў цэлы дзень?
ЛАЦЬВЕЙ (лацвей) прысл. Ужываецца ў значэнні лепей, добра; што яму (ёй, табе, ім), чаму не (вучыцца, працаваць). Лацвей цяпер быць брыгадзірам. Параўн.: Цімошка прысеў, каб латвей запаліць падпалак... Я. Колас, Зб. тв., т. III, ДВБ, М., 1952, стар. 226.
ЛІДАЙІК (лідаек) прысл. у значэнні выказніка. Моташна. Непрыемнае, пакутлівае адчуванне перад рвотай, пазыў на рвоту. Так лідайік было ат грыбоў, што чуць ня вырвала. Наеўся малін, аш лідайік стала. Чуць што зьесь — і лідайік.
ЛІПАВАЧКА наз., ж., р. -і. Памянш. ад ліпаўка (гл.). У ліпаваццы соль стайіць. Гэта ліпавачка йішчэ паміць бацькі.
ЛІПАЎКА наз., ж., р. -і. Бочка, выдаўбленая з ліпы (не з клёпак). Адной ліпаўцы гадоў пат сорак было й згарэла.
ЛІПЕЦЬ дзеясл., -пл-ю, -п-іш, неперах., незак. Аб чымнебудзь, што ледзь трымаецца і вось-вось можа разбурыцца, паваліцца. Чуць ліпіць частакет (гл.), скора саўсім заваліцца. Параўн.: Было відаць, што тут ліпелі Да часу людзі і не дбалі, Гразі ніколі не знімалі, Рабіць парадку не хацелі. Я. Колас, Зб. тв., т. IV, ДВБ, М., 1952, стар. 50.
ЛІСІЦА наз. ж., р. -ы. Ліса, лісіца.
ЛІСІЦА. Тоўстае круглае палена, якое кладзецца на сані (упоперак) для перавозкі бярвення. Яно зь лісіцай і саням здаравей.
ЛЫНДАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Бадзяцца, швэндацца, хадзіць без справы, ухіляючыся ад занятку. Прыедзіць дамой і лындая па вуліцы.
ЛЫНДЫ наз., р. -аў. Ужываецца ў фразеалагічным словазлучэнні біць лынды — лодарнічаць, бадзяцца.
ЛЫТКА наз., ж., р. -і. Задняя частка галёнкі, ніжэй калена.
78 👁