ГУБАР наз., M., p. -a. Чалавек з вялікімі губамі. Мянушка.
ГУБЗДЭРА наз., p. -ы. Зняважл. Губа, чалавек з вялікімі губамі. Людзі гарэлку п'юць, a ён губздэру адвёсіў i сядзіць.
ГУЗЫР наз., м., p. -d. Частка снапа, дрэва ад нізу, ад зрэзу. Такіх дроў прыдубіў машыну—адны гузыры.
ГУЙДАШКА назж., p. -i. Качэлі. Максім свайім дзёцям гуйдашку зрабіў.
ГУРА наз., ж., p. -ы. Гурба. За ноч гуры панадувала, што носа ні высуняш.
ДАЎКІ прым. Несакаўны (яблык, тварог), які не глытаецца. Даўкія грушкі, пакуль ні пагніюць.
ДРАБІНЫ i ДРАБІНКІ наз., адз. няма. Воз для перавозкі сена, саломы, снапоў. Паўкапы ўкінуў y драбіны i мчыцца галопам.
ДРАПЧАК наз м., p. -а. Брычка. Драпчак свой меў, лейцы рамённыя.
ДРАЦІНА наз., ж., p. -ы. Кавалак дроту, на якім падвешваюць лямпу; увогуле кавалак дроту.
ДУБІЦЬ дзеясл., -бл-ю, -б-іш, -перах., незак. Везці ці несці цяжкі груз. Як пападзё калхознага каня, наложыць вос, што лёдзьвя конь дубіць.
ДУБІЦЬ дзеясл-бл-ю, -б-іш, перах., незак. Апрацоўка скуры карой дуба. А я ш ўсё думаў, што рана йіх дубіць яшчэ (аўчыны).
ДУБЭЛЬТЫ наз., звычайна ўжываецца ў мн. Вокны, якія ўстаўляюцца на зіму.
ДЫМАР наз., м., р. -а. Куродым. Сьляпіцаю ў вочы лёзуць, i дымар йім (пчолам) ні памагая.
ЖАЛАБАВАЦЬ дзеясл,, -у-ю -у-еш, неперах., незак. Насіць жалобу. Мужык памер, а яна й дня ні жалабавала.
ЖАЛОБА наз., ж., р. -ы, мн. няма. Па бацьку яшчэ ўсё жалобу носіць.
ЖМІНДА наз., р. -ьу.агульн. Чалавек, які ўвесь час нездаволена бурчыць, бубніць.
ЖМІНЬДЗІЦЬ дзеясл., -іш, -щь, неперах., незак. Бурчэць нездаволена, сабе пад нос; бубніць. Жміньдзіць цэлы дзень, аш надаёла слухаць.
ЗАГУМЯНЬНЯ наз., р. -я. Участак поля, які знаходзіцца за гумном. На загумяньні капу сёна накасіў.
40 👁