Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы (1960)

 ◀  / 200  ▶ 
будынка (хаты, хлева) з трох сцен. Трысьцёньнік шчэ здаровуй, можно вубраць на хлёў. Бабр. УЗЬГЧЫЦЬ дзеясл., -у, -ыш, перах., зак. Даць, падсунуць (каму-небудзь што-небудзь дрэннае, непрыемнае). От штучку ўзычыў. Бабр. УШПУЛГЦЬ дзеясл., -ю, -іш, неперах., зак. Сцебануць, хвасянуць, выцяць моцна, з задавальненнем. Ах, ушпулі'ў. Як прыварыў, аж агнём запякло. Бабр. ХВАРСЕ'ЦЬ дзеясл., -іш, -іць, неперах., незак. Фарсіць. Бабр. ХВГЛЯ наз., ж.. р. -І. Непагадзь з ветрам, снегам ці дажджом. Ну й хвіля паднялася. Бабр. ХВО'СНУЦЬ дзеясл., -у, -еш, перах., зак. Перацягнуць, сцебануць. Бабр. ХЛАПЯ' наз., н., р. -яц-і, ад назоўніка хлопец (па ўзору дзіця, цяля). Падростак. Куда ты етае хлап'я пацягнеш? Бабр. ХЛІСНУ'ЦЬ дзеясл., -у, -ёш, перах., зак. Хлісьні цёплых картопель. Бабр. ЦЫР наз., м., р. -у. Высушаны грыб (губа), нараст на дрэве, які пасля апрацоўкі ўжываўся пры высяканні агню. Бабр. ЦЫЛЁ'НКА наз., ж., р. -І. Галёнка. Бабр. ЦЯЛЕ'ШНІКІ наз., р. -аў, адз. няма. Верхние перакрыццё ўнутры печы. Што п ты правалшасо зь ётымі цялёшнікамі, вувальваюцца й падаюць у чыгун. Бабр. ЧВЯ'КНУЦЦА дзеясл., -уся, -ешся, зак. Бабр. Параўн.: Нешта глуха чмякнулася аб зямлю... 'M. Лынькоў, Векапомныя дні. ЧЫКІЛЯ'ЦЬ дзеясл., -я-еш, -я-е, неперах,, незак. Ісці кульгаючы. Бабр. ЯГО'ДШК наз., м., р. -у. Ягаднік. Бабр. ЯНБРЫ'ЧАК, ЯМБРЬГЧАК наз., м., р. -a. І -у. Іморычак. Бабр. Абяцанкі-цацанкі, а дурному радасьць. Бабр. Аляксёй праняў. Крываўка. Бабр., Замает. Вазьмі ўдавіно (дзіця), бо ў яе адно. Бабр. Гадок прабыў дай на бабу забыў. Бабр. Дзёткі за цёскі, а мацяркі за коскі. Бабр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўбраць, ушпуліў, хварсець, хвоснуць, хліснуць, цылёнка, цялешнікі, чвякнуцца, чыгўн, чыкіляць, ягодшк, янбрычак, імбры
1 👁
 ◀  / 200  ▶