Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы (1960)

 ◀  / 200  ▶ 
АТТАТІЛІВАЦЬ (адтопліваць) дзеясЛ., -/o, -ёш, пераХ., незак. Адтопліваюць кіслае малако на тварог (y печы). АТТО'ПЛІНАЯ (адтопленае) дзеепрым. ад адтапіць (гл.). Нашы ўсе любюць аттопліная (малако). АЦЕ'СЬЛІВЫ прым. Нявыпечаны, сыраваты (хлеб, булка). Параўн.: цеста. Прынясьлі нёйкага ацёсьлівага буханку (хлеба). АЦІЛЯ'КАВАЦЦА (ацяляквацца) дзеясл., -юся, -ешся, незак. Надта марудзіць, абыякава, нядбайна адносіцца да справы. Дужа ж не ацяляквайся, а скарэй прыхадзі (арф.)\ АЦСАДЗГЦЬ (адсадзіць) д з е я с л -дж-ў, -дз-іш, перах зак. 1. Пасадзіць асобна ад іншых (пра чалавека). 2. Аддзяліўшы ад трупы, пасадзіць у другое месца (аб расліне). 3. Аддзяліць (ад маці), змясціць у іншае памяшканне (аб маладых жывёлах). 4. Пасадз.іць другі раз (там, дзе загінула расліна). Посьлі марозу ацсадзіла гуркі. 5. Перан. Адбіць. Ацсадзілі нялехкія й ламёр. АЦСКО'ЧЫЦЬ1 (адскочыць) дзеясл-у, -ыш, неперах., зак. Адскочыць (у розных значэннях). АЦСКО'ЧЫЦЬ2. Вельмі хутка збегаць, схадзіць ці з'ездзіць куды-небудзь, адарваўшыся ад занятку. У абёт ацскочыў у Рафалаў—папірос. АЦСКО'ЧЫЦЬ3. Ссесціся, збегчыся (аб малаку). Гэта ш трэба—ацскочыла малакб. Параўн.: у рускай мове свернуться. АЦЬСЕ'СЬЦІ (адсёсці) дзеясладсядзе, неперахзак. Збегчыся, адскочыць (гл. 3). Ужываецца толькі з назоўнікам малако. Мусіць, было (малако) кіславатае, бо дужа адсёла (арф.). АЦЬСЕ'ЙЩЦА (адсёяцца) дзеясл., -юся, -ешся, зак. Гл. ацьсёйіць (1). АЦЬСЕ'ЙЩЬ (адсёяць) д з е я с л -/о, -еш, перах., зак. 1. Пасеяць, закончыць сяўбу (чаго-небудзь). 2. Пасеяць другі раз (на той глебе, дзе было ўжо штонебудзь пасеяна, але загінула). Лётась ацьсёйілі ячмёнь i пасьпёў. 'БАЪЩЦА дзеясл., -люся, -ішся, незак. Затрымлівацца (дзе-небудзь). Чаго ты бавіўся там? Параўн.: На кватэры Рыгор не бавіўся. Ц. Гартны, Сокі цаліны, ДВБ, М., 1957, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ацесьлівы, ацскбчыў, ацскочыць, ацьсейщца, ацьсейщь, ацьсесьці, ацілякавацца, дўжа, зездзіць, мўсіць, трэба—ацскбчыла
9 👁
 ◀  / 200  ▶