Старонка 103
◀ / 200 ▶
майім мужам, за нядбайлікам, мая доля ліхая... З народн. песні. ПАДЖЫЛЫ прым. Сталы, у гадах (чалавек). Ён ўсё зная, вядома, чалавек паджылы. ПАЧШАХНУЦЬ (падшахнуць) дзеясл., безасаб., неперах., зак. Рэзка змяніць паводзіны або настрой. Спакойна сядзёў чалавек, а тады, як пачшахнула што, давай прыставаць да ўсіх. ПАПА наз., ж., р. -ы, з дзіцячае лексікі. Хлеб. ПАЛЫКАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах., незак. Глытаць. Мама, а Юзік цэлую вішню палыкнуў. ПАМАЎЗА наз., агульн., р. -ы. Чалавек (часцей дзіця), які любіць залезці куды не трэба. Нідзё ад гэтай памаўзы ні схавайіся. ПАНАДВОРАК наз., м., р. -у. Сядзіба; месца, забудаванае гаспадарчымі будынкамі. Увесь панадворак заваліў ламаччам. ПАРКА наз., ж., р. -і. Пара (коней). Парку вазьмі. Паркай скарэй зробіш. ПАСТЫР наз., м., р. -а. Пастух. Апошнія гады стары той за пастыра быў. ПАТРАХІ наз., р. -оў, адз. няма. Вантробы. Дабяруся, дык усе патрахі сь цябе вытрасу... ПАШЧЭМКІ наз., р. -ак., адз. няма. Сківіцы. Так жа зубы баляць, што да пашчэмак ні дакрануцца. ПІРАБІРАНКА (перабіранка) наз., ж., р. -і. Від саматканых дываноў, пакрывалаў. Цяпёр ужо ня ткуць ні пірабіранак, ні радна. ПІРАПЯЛЁСТЫ (перапялёсты) -ая, прым. Разнамасны. І цяпёр 'шчэ помню тую пірапялёсьцінькаю каровку. ПЕРХАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., незак. Сінонім да кашляць. Якоя там у яго здароўя: ўсю ноч перхая. ПЕСЕЛЬНІК наз., м., р. -а. Чалавек, які хораша спявае і любіць спяваць. О-о, такога песяльніка пашукаць трэба. ПІСОГА наз., ж., р. -і. Драпіна (больш значная). Сусім новы стол і ўжо столькі пісогаў. ПІЦАВАЦЬ дзеясл., -ю, -еш, перах., незак. Рэзаць тупым нажом або пілаваць тупою пілой. Да паўдня адну калотку піцавалі. ПОШЫЎКА наз., ж., р. -і. Навалочка. Тое, што і наў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 200 ▶