Старонка 102
◀ / 200 ▶
МУЛЬТАН наз., м., р. -у. Гатунак табакі. Адну гратку мультану пасадзіў. МУТАРНА прысл. Моташна. Аж мутарна стала ат тых угавораў. МЫШАПОР наз., м., р. -а. Праныра, чалавек, які ўсё можа знайсці, апароць. Дзе ш ты ат таго мышапора што ўхавайіш!.. МЭНКА наз., ж., р. -і. Мука, пакута. Нашто было ўсе гэтыя мэнкі піраносіць. МЯДНІЦА наз., ж., р. -ы. Вялікая эмаліраваная міска. Падай мядніцу сюды! МЯЛІНЬНЯ наз., н., р. -я, зб., мн. няма. Адыходы пры пярвічнай апрацоўцы ільну або канопляў—кастрыца. Мяліньня многа назьбіралася. МЯЛІЦА наз., ж., р. -ы. Прылада, на якой труць лён. Ня буду мяліцу правіць, усіроўна яна ні патрэбна. НАБЕРАТКІ наз., р. -ак, адз. няма. Паўшоры. Біз наберaтак з гары апасна ехаць. НАВІДАВОКУ прысл. А я ні баюся—ўсё навідавоку раблю. НАВІТ часц. Нават. Навіт сярнічкі ўзяць забыўся. НАВОДНЫ прым., -ая. Прыблудны (пра жывёлу). Ужываецца ў пераносным сэнсе і пра прышлага, нетутэйшага чалавека. НАГІПКАМ прысл. Набгом, піць не адрываючыся. Дабраўся да жбана, дык усю сьмятанку нагіпкам выжлуктаў. НАЗАЛЯЦЬ дзеясл., -ю, -еш, неперах., зак. Рабіць на злосць, насуперак. Ішоў бы што рабіць, а то стайіш ды назаляйісься. НАЙІМЯННА прысл. Абавязкова, дакладна. Глядзіш, найімянна прыдзі, раз ужо дагаварыліся. НАКАЛПАК прысл. Манера завязваць хустку. Іш, прыфраньцілася, й хустку накалпак завязала. НАЎРЫЦЦА дзеясл., -ўся, -ышся, зак. Нечакана спаткаць, натрапіць. Я ўжо й дамоў ішоў, і якрас Сцяпан наўрыўся. НАЎЛЕЧКА наз., ж., р. -і. Навалочка. На наўлечкі цімнаватага набрала. НАФТАЛІНА наз., ж., р. -ы. Нафталін. Нафталіны палажу ў куфар, бо моль ўсё паесь. НЯДБАЙЛІК наз., м., р. -а. Бесклапотны чалавек. За
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 200 ▶