Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак (1977). Сшытак 3. М. А. Жыдовіч

 ◀  / 145  ▶ 
ЗАСО'ВАЛКА (засовалка) жан. Зашчапка. Гэта вакно не закрываецца, засовалка сапсавалася. Кук. ЗАСТАЛА'ЧЫЦЦА (засталачыцца), -ус-я, -ыш-ся; зак. тр. Забегацда. За гэтымі каровамі засталачылася, аш ногі забалёлі. Кам. ЗАСТАЛУ'ЧЫЦЬ (заеталучыць), -y, -ыш; зак. тр. Засланіць. Атхініся, ні засталучуй сьвет. KaM. ЗА'СТУВАЦЬ (застуваць), -ю, -еш; зак. тр. Засланядь святло. Hi заступі, а то я ні магу нітку ўцягнуць у іголку. Цял. ЗАСТЫ'ЛІЦА (застыліца) жан. Халоднае. Мой, бывала, заб'ё сьвіньню пат каляды. Патом наварым застыліцы з нох сьвіных, галавы i ядзім з бульбай. P. Ч. ЗАСУ'НУЦЬ СЕ'НЦЫ. Заперці. Не будь, Ваня, дбуга, бо засуну дзьвёры. Кам. ЗАСУКА'ЦЬ (засукаць), -ч-у, -ч-аш; зак. тр. Закасадь. Засукай мне рубашку, ды крэпка, каб не атсукалася. Буду рукі мыць. Ліс. ЗАСЦІЛА'НКА (засьці'ланка) жан. Самаробны палавік. Маці наша ўмёе ткаць засьціланкі. Мац. ЗАТО'ХНУЦЦА (затохнуцца), -у-ся, -еш-ся; зак. тр. Задыхнудца. Правётры хату, а то затохнудца можна. Ліс. ЗА'ТЫЧАК (затычак) мужч. Запечак. Як узьлёзеш на затычак, то там i цёпла, i добра, так i цэлы дзень там прасядзіш. Р. Ч. ЗАУСЮ'ДЫ (заўсюды) прысл. Заўсёды. Hi вёдаю чаму, алё ён заўсюды такі невясёлы быў. Нар. ЗАУСЯГДА' (заўс'агда) прысл. Заўсёды. Ну i непасёда, заўсягда нёкуды бяжыць. Граб. ЗАУЧЭ'СНЕ (заўчэсьня) прысл. Загадзя, своечасова. Добра, што пасёялі заўчэсьня жыта, а то ціпёр i часу німа. В. В. ЗАШЬГЦЦА (зашыцца), -ю-ся, -еш-ся; зак. тр. Не справіцца з работай. Работы было шмат i яна зашылася зь ёй. Кам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

будў, дбў, забё, заеталўчыць, засбвалка, засталучыць, засталўчуй, засунуць, засціланка, засьціланка, засўну, затбхнудца, затбхнуцца, заусюды, заучэсне, заўсагда, карбвамі, магў, мбжна, нбгі, патбм, рўкі, сенцы, чамў, ўцягнўць
6 👁
 ◀  / 145  ▶