ГО'РЫН (горын) мужч. Мулінэ. Сукёнка ў маёй дачкі горынам вышыта. Кам. ГРА'БІЦЬ (грабіць), -бл-ю, -іш; незак. тр. Грэбці. Адзі'н раз на казьбё пан i парабак грабілі сена. Пан награбіў пласт i кажыць: «О гэта маёй карове, бо я малакб п'ю зь яе». Мік. ГРА'МАЦЬ (грамаць) жан. Грамата. Ранёй дык не вучьглі добра грамаці, кап толькі расшеацца ўмёлі — i ўсё тут табё. Усё роўна простаму мужыку шшай работы не было, а толькі араць, сёяць, жаць, наштб тая грамаць. Бяс. ГРАЦКО'ВАЯ КРУПА'. Грэчневыя крупы. Учоры ў Мінск ёзьдзіла ды купіла грацковай крупы. Бяс. ГРУ'ЦКА (грудка) жан., памянш. ад груда. Трэба кап капустачка ўпрэла ды грудка ўварылася — вось тады будзе i на раніцу i на абёт. Пал. ГРЫБАВО'ЧАК (грыбавочык) мужч. Грыбнік, які ведае, дзе растуць грыбы. Грыбавочык ён добры, але ж кап каму другому сказаць... Хал. ГРЫ'ВЁНЬ (грывень) мужч. Манета ў 10 кап. Хацёла кушць кохту, але не хашла аднагб грыўня. Кук. ГРЭ'БЕНЬ (грэ'бінь) мужч. Прылада часаць лён. Жмёнькі мятага лёну тады чэшым. Такія дрыўляныя грабяні былі, з дубовых плашак паробляны, у гэту плашку ўбіты дубовыя зубы, i мы чэшым пёрвы рас. Гэта атнімаюцца камлі i вярхі: вярхі горшыя, камлі лёпшыя. Пап. ГРЭ'ЙКА (грэйка) жан. Грэлка. У вас можа грэйка e, а то так зуб баліць. Св. ГУГНІ'ВЫ (гугні'вы) прым. Гугнявы. ёсьц ь у нас на 4ялё гугнівы Я'шка, дык нічога не разабраць, што ён гаворыць. Кук. ГУЛЯ'ЦЬ (гуляць), -ю, -еш; незак. тр. Заляцацца. Мёньшы да арміі не жаніўся, гуляў толькі зь дзёвачкай. Вярнуўся, забраў яе i жывё цяіпёр. Бяс
Дадатковыя словы
адзін, бўдзе, вбрыць, вярнўўся, гбршыя, гбрын, грацкбвай, грацковая, груцка, грыбавбчык, грыбавочак, грывёнь, грэбень, грэбінь, дуббвыя, камў, капўстачка, карбве, кбхту, мбжа, мужыкў, нічбга, прбстаму, тблькі, учбры, яшка
7 👁