БАСТРЫК (бастрык) мужч. Рубель, якім уціскаюць снапы, сена, салому. Уцісьніце бастрыкам вос, а то снапкі паскідаюцца, як будзеце канаву пераязджаць. Р. Ч.
БАСЭТЛЯ (басэтля) жан., перан. Бедная жанчына. Прышоў я да гэтай басэтлі ў прымы. Кам.
БАТАРЭЯ (батарэя) жан. Стог. Бывала, батарэі сена стаяць, саломы. Р. П.
БАТОЎЕ (батоўе) ніяк. Бацвінне. На сягодняшні дзень батоўе зварылі, бо закрасы ўжо няма. Хал.
БАХІЛЫ (бахілы) толькі мн. Глыбокія калошы. У тваіх бахілах так спраўна выглядаюць валенкі, а у маіх валенкі ломяцца. Меж.
БАХНУЦЬ (бахнуць), -у, -еш; зак. тр. Стрэліць. А тут як бахне раптам, аш у вушшу зазьвінела. Узгур.
БАЦВІННІК (бацьвіньнік) мужч. Бацвінне. Нарві бацьвіньніку ў гародзе і ўкінь свіньням. Чар.
БАЧОК (бачок) мужч. Бідон. Глянь, поўны бачок ягат прынесла, во малайчына. Ліс.
БЕРАГУЛЬКА (берагулька) жан. Ластаўка, якая робіць гняздо ў беразе ракі. У нас тых ластавак завуць берагулькамі, што ў беразя робяць гняздо. Дук.
БІБІК (бібік) мужч. Сініца. Мы кармушку зрабілі, дык да нас бібікі прылятаюць. Бар.
БІЛА (біла) ніяк. Верхняя частка спінкі драбін. Зьвесь ногі праз біла, ямчэй будзе сядзець. Чыж.
БІЛІТРАМА (білітрама) жан. Аканіца. Мусіт-ка, білітрамы перакрасіць трэба. Чыж.
БІРАВІК (біравік) мужч. Баравік (белы грыб). Што біравікоў у гэтых месцах было летась! Усе як часнок белыя, прыгожыя, а якія смачныя, калі зварыш. Узгур.
БІТВА (бітва) жан. Бойка. Як устроілі бітву, дык ледзь разьнялі. Граб.
БЛАКАТАР (блакатар) мужч. Лакатар. Як едзеш у Мінск, дык нідалёка ад горада блакатары стаяць і крыламі махаюць. Уж.
78 👁