БАЙКАЦЬ (байкаць), -ю, -еш; незак. тр. Гаварыць. Ці не лепш было п, каб вы ні байкалі, а рабілі. Ліс.
БАКАВІЦА (бакавіца) жан. Пакой у хаце (не цэнтральны). У бакавіцы на ложка ўскаціўся і ні з месца, тут аж кіпіць усё, а ён у халадку адлёжваецца. Меж.
БАЛА (бала) прысл. Бывала. Бала, не тое, што цяпер — да сьнедання на луку зьеджджу і печы першая выпалю вярнуўшыся. Меж.
БАЛАБОН (балабон) мужч. Балбатун. Не слухай гэтага балабона, бо ён табе будзе балабоніць аж да вечара. Ліс.
БАЛАБОСЦІЦЬ (балабосьціць), -ч-у, -ц-іш. Гаварыць абы-што. Вечна ты балабосьціш што папала. Цял.
БАЛАКАЦЬ (балакаць), -ю, -еш; незак. тр. Гаварыць. Сядайця, будзям балакаць. Кам.
БАЛЭНДА (балэнда) агульн., зневаж. Чалавек, які вельмі любіць маніць. У нас ёсьць такі балэнда, аткуль толькі бярэ ўсё, хіба гэта так было? Крок.
БАМБІЗА (бамбіза) агульн. Гультай. Бамбіза гэты туляецца цэлы дзень бяс справы. Цял.
БАНЯК (баняк) мужч. Гаршчок для вады. Я ў печ ваду вам паставіла ў вялікім баняку. Мал.
БАРВІНА (барвіна) жан. Паляна, парослая маладымі дрэўцамі. У гэтым лесе барвіна рэтка сустракаецца. Гіл.
БАРВЯК (барвяк) мужч. Баравік. У нашых лясах многа барвякоў, казякоў многа, падасінавікі чырвонінькія сідзяць кучкамі, як лялячкі. Мул.
БАРЗДА (барзда) прысл. Надта. Калі хэньць падпала яму вучыцца, дык будзе вучыцца, а я барзда і ўпрашваць ня буду. Борк.
БАРЗЕЙ (барзей) прысл. Лепш. Мой Васька барзей за Сярошку вучыцца. Кам.
БАРЛЯЦІ (барляці) адз. барляць. Доўгія жаночыя боты на шнуроўцы. Такія боцікі старыя ў нас толькі барляці называюць, а маладыя і сапошкі. Борк.
82 👁