Старонка 12
◀ / 145 ▶
АБЕ'ДДЗЕ (аб'ёдзьдзе) ніяк., толькі мн. Аб'едкі. Не з'едзенае сена. У нас яшчэ ў павеці многа аб'ёдзьдзя ляжыць. Пільк. АБЯРНУ'ЦЦА (абярнуцца), -у-ся, -еш-ся; зак. тр. Перакуліцца. Казаў жа не лажыць такі поўны вос, вот і абярнуўся. Чар. АГЛАМА'ЗДАК (агламаздак) мужч., зневаж. Дурань. Аднаго сына маю і той агламаздак, нічога не разумее. Уж. АГЛАМО'ЗЫ (агламозы) прым. Тупы чалавек. Каму ты дала рашаць? Калі Ганна ні рашыла, то гэта агламозая і слова ні прачытае. Яна ж як пень. Бяс. АГЛЯ'ДЗІНЫ (аглядзіны) толькі мн. Агледзіны. Нёкалі ў нас гэтак было. Хоча жаніцца хлопец, дык трэба ш, каб бацькі маладога прыяжджалі на аглядзіны. Кукш. АГРА'З (аграс) мужч. Гультай. Аграс гэты нічога не робіць, толька і шлындая па вуліцы. Р. Ч. АГУ'ЛАМ (агулам) прысл. Разам. Агулам спахватнёй рабіць. Кам. АДАБРА'ЦЬ (адабраць) зак. тр. Паралізаваць. Ужо трэці гадок мінуў, як яму адабрала ногі. Кам. АДГАДАВА'НАЯ (адгадаваная) дзеепрым. Вялікая. Ну і трава ж адгадаваная, я і ня думаў, што такая будзя. Мядз. АДГА'КАЦЬ (адгакаць), -а-ю, -а-еш; зак. тр. Зрабіць, паставіць дом. Так хутка Васіль сваю хату адгакаў, што не вёрыцца. Прудз. АДГАНА'ШЫЦЬ (адганашыць), -ш-у, -ш-ыш; зак. тр. Адлупцаваць. Ой сьціхні, а то кляпам рот заткну ды так адганашу. Раўч. АДДАЛЕ'К (аддалёк) прысл. Воддаль. Іх хаты стаялі аддалёк, так што вясной і восеньню туды ні даехаць, ні дайсьці. Граб. АДДУДУ'РАНЫ (аддудураны) прым. Адтапыраны. Чаго ў цябе карман такі аддудураны, чаго ты туды наклаў? Чар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 145 ▶