Старонка 11
◀ / 145 ▶
АБРЫНДАЦЦА (абрындацца), -ю-ся, -еш-ся; зак. тр. Заляпацца граззю. Усю спадніцу абрындала за гэтую дарогу, а панчохі ад гразі аж рабыя сталі. Узгур. АБСАДЗІЦЬ (апсадзіць), -дж-у, -дз-іш; зак. тр. Стрымаць. Але я яго адразу апсадзіў, бо натта ўжо ён разышоўся. Р. В. АБСАДЗІЦЬ (апсадзіць), -у, -іш; зак. тр. Супыніць. Няма каму апсадзіць цябе. В. В. АБСАРДАК (апсардак) мужч. Лапсардак. Апсардак на ім, як на калу вісіць, так ужо схуднеў. Дубр. АБСЛЮНЯЎЛЕНЫ (апсьлюняўлены) прым. Абслюнены. Стары дзед дзяржаў у зубах апсьлюняўленую цыгарэту. Узгур. АБТРАХНУЦЬ (аптрахнуць), -у, -еш; зак. тр. Абтрэсці. Вось галганцы, за ноч усе яблыкі аптрахнулі. Узгур. АБУБНІЦЬ (абубніць), -ю, -іш; зак. тр. Астрыгчы нагала. Такі прыгожы хлопец, а яго абубнілі як авечку. Бр. АБХЛЮПАЦЬ (апхлюпаць), -ю, -еш; зак. тр. Апырскаць граззю. Паткасай штаны, а то апхлюпаеш. Дук. АБЦЕПКАЦЦА (апцепкацца), -ю-ся, -еш-ся; зак. тр. Не прыбіраць у хаце. Такая маладая, а зусім апцепкалася, усё ніпачом: ці прыбрана, ці насьмечана; ці будуць чужыя, ці не будуць — усё ёй роўна. Меж. АБЧЫРЫЦЬ (абчырыць), -у, -ыш; зак. тр. Абадраць, абрэзаць, абчасаць. А той гэтым часам абчырыў дуба і ляціць сюды з кійком. Р. Ч. АБШАЛЁСТАЦЬ (апшалёстаць), -ю, -еш; зак. тр. Красці. Апшалёсталі ўсё: і пшаніцу і ячмень і бойку з мёдам, усё забралі. І ніхто не ведае, хто мог гэта зрабіць. Меж. АБШАСТАЦЬ (апшастаць), -ю, -еш; зак. тр. Абрэзаць (у адносінах да прычоскі). Гэта ж мая дзяўчына ўчора такія валасы апшастала, галава стала голаю, як гарбус. Меж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 145 ▶