віць спіцы ў калодку. Калотка ўжэ насьпічаная, ціпер трэба вобат нацяну'ць. Цял.
НАСТАВІЦЬ (наставіць), -ўлю, -віш; зак. тр. Надшыць што-небудзь новым ці другім матэрыялам. У сукенцы плячуке параздзіраліся, дак я наставіла другім, мо шчэ паносіцца троха. Дук.
НАСУБІРАЦЬ (насубіраць), -аю, -еш; зак. тр. Назбіраць. Трэба было п трохі прыбоў к вечару насубіраць. Якш.
НАТАРЫЦЬ (натарыць), -у, -ыш; зак. тр. Надраць бульбы на тарцы. Мой мне і бульбы натарыць і бапку пастаstarвя. Кол.
НАТШЫ (натшы) займ. Інакшы. Дзіван купіла натшы як той, што быў. Дук.
НАЎЕЧКА (наўечка) жан. Сукенка, якую надзяваюць дружкі на вяселле. Прышлі дзеўкі на вясельля ўсе ў наўечках, а я адна ў спадніцы ды ў катанцы. Жор.
НАЎЗМЁТ (наўзьмёт) прысл. Навока, не мераўшы. Прышлі наўзьмёт, раскідалі і ўсё. Ляшч.
НАЎЛЕЧКА (наўлечка) жан. Навалачка. Белыя наўлечкі сталі шыць няўна і надзяваць на насыпку. Некалі спалі на адной насыпцы, без наўлечкі. Бяс.
НАЦЭЎНІК (нацэўнік) мужч. Гл. манкет. Цяпер кажуць манжэтка, а некалі дык нацэўнік называлі. Варн.
НАЧАЙ (начай) прысл. Інакш. У іх начай гавораць, як у нас. Цял.
НАЧЫСТА (начыста) прысл. Поўнасцю. Немцы начыста выграблі ўсё. Ляшч.
НАШЫВАНЫ (нашываны) дзеепрым. Вышыты. Некалі каўнярэ нашываныя былі чырвонымі і чорнымі ніткамі. Цял.
НЕДАБОЙ (недабой) мужч. Загана ў палатне, калі ўток слаба прыбіты бёрдам. Ай, які недабой у мяне ат-
78 👁