Старонка 86
◀ / 173 ▶
НАПЕРАКІ (напяраке) прысл. Насупроць. Усё робіць напяраке, абы пасварыцца. Цял. НАПЕРВАЦЬ (напервуць), -ю, -еш; незак. тр. Уставіць спіцы ў вобад. Сьпіцы наперуюць у вобат. Цял. НАПІНАЦЦА (напінацца), -ю-ся, -еш-ся; незак. тр. Перашкаджаць. Халера яго ведая, каму гэта сала напінаяцца. Дук. НЕПРЫЛЮДАК (непрылюдак) мужч. Нелюдзень. Што зь яго возьмеш, непрылюдак ён нейкі. Сл. НАПЯРЦІК (напярцік) мужч. Напарстак. Калі шыюць, дык надзяваюць напярцік на паляц. Ігр. НАПЯЦЬ (напяць), -пну, -пнеш; зак. тр. Надзець. Я халат напяла і хаджу цэлы дзень. Дук. НАРОССЫПІ (нароссыпі) прысл. На апошнім месяцы цяжарнасці. Яна нароссыпі, ускорасьці прывядзе дзевачку або хлопчыка. Сав. НАПЯЦЦА (напяцца), -ну-ся, -неш-ся; зак. тр. Намагчыся. Дак яны і напяліся, кап яго ўзяць. Дук. НАРАЗГАНЯЦЬ (наразганяць), -ю, -еш; зак. тр. Наразорваць. Учора картоплі шмат наразганялі, дак чуць ні заначавалі на полі. Цял. НАРЭШЦЕ (нарэсьце) прысл. Пазней за другіх, пасля другіх. У яе тры дачкі, дак большая вышла замуж нарэсьце. Цял. НАРУЧНІК (наручнік) мужч. Гл. манкет. Быт., Мік. Вяжам наручнікі сь цьвятных ніток, з палачкамі. Дук. НАСАДКА (насатка) жан. Гл. адноснік. Дастань насатку ды пот вытры. Заастр. НАСОЎКА (насоўка) жан. Вопратка ў выглядзе плашча, якая надзяваецца на кажух. Цяпер замест насоўкі больш плашч ці накітку якую надзяваюць. Аздз. НАСПІЧЫЦЬ (насьпічыць), -у, -ыш; зак. тр. Уста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 173 ▶