Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак (1970). Сшытак 1. М. А. Жыдовіч

 ◀  / 173  ▶ 
НАПЕРАКІ' (напяраке') прысл. Насупроць. Усё' ролбіць напяраке', абы' пасвары'цца. Цял. НАПЕ'РВАЦЬ (напе'рвуць), -ю, -еш; незак. тр. Уставіць спіцы ў вобад..Сьпі'цы напе'руюць у во'бат. Цял. НАПІНА'ЦЦА (напіна'цца), -ю-ся, -еш-ся; незак. тр. Перашкаджадь. Хале'ра яго' ве'дая, каму' гэ'та са'ла напіна'яцца. Дук. НЕПРЫЛЮ'ДАК (непрылю'дак) мужч. Нелюдзень. Што зь яго' во'зьмеш, непрылю'дак ён не'йкі. Сл. НАПЯ'РЦІК (напя'рцік) мужч. Напарстак. КалГ шы'юць, дык надзява'юць напя'рцік на па'ляц, Ігр. НАПЯ'ЦЬ (напя'ць), -пну, -пнеш; зак. тр. Надзець. Я хала'т напя'ла i хаджу' цэ'лы дзень. Дук. НАРО'ССЫПІ (наро'ссыпі) прысл. На апошнім месяцы цяжарнасці. Яна' наро'ссыпі, уско'расьці прывядзел дзе'вачку або' хло'пчыка. Сав. НАПЯ'ЦЦА (напя'цца), -ну-ся, -неш-ся; зак. тр. Haмагчыся. Дак яны' i напя'ліся, кап яго' ўзяць. Дук. НАРАЗГАНЯ'ЦЬ (наразганя'ць), -ю, -еш; зак. тр. Наразорваць. Учо'ра карто'плі шмат наразганя'лі, дак чуць ні заначава'лі на по'лі. Цял. НАРЭ'ШЦЕ (нарэ'сьце) прысл. Пазней за другіх,, пасля другіх. У яе тры дачкі', дак бо'лыная вы'шла за'муж нарэ'сьце. Цял. НАРУ'ЧНІК (нару'чнік) мужч. Гл. манкет. Быт., Мік. Вя'жам нару'чнікі сь цьвятны'х ні'так, з па'лачкамі. Дук. НАСА'ДКА (наса'тка) жан. Гл. адноснік. Даста'нь наса'тку ды пот вы'тры. Заастр. НАСО'УКА (насо'ўка) жан. Вопратка ў выглядзе плашча, якая надзяіваецца на кажух. Цяпе'р заме'ст насо'ўкі больш плашч ці накі'тку яку'ю надзява'юць. Аздз. НАСПІ'ЧЫЦЬ (насьпі'чыць), -y, -ыш; зак. тр. Уста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

болыная, ведая, вобат, возьмеш, вытры, вышла, вяжам, гэта, дастань, дзевачку, замест, замуж, заначавалі, картоплі, надзяваюць, накітку, наперваць, напервуць, наперуюць, напяла, напяліся, напярцік, напяцца, напяць, напінацца, напінаяцца, наразганялі, наразганяць, нароссыпі, наручнік, наручнікі, нарэсьце, нарэшце, насадка, насатка, насатку, насоука, насоўка, насоўкі, наспічыць, насьпічыць, нейкі, непрылюдак, нітак, палачкамі, паляц, пасварыцца, полі, сала, сьпіцы, ускорасьці, учора, халат, халера, хлопчыка, цьвятных, цэлы, цяпер, шыюць, якую
9 👁
 ◀  / 173  ▶