ЖАГНАЦЦА (жагнацца), -ю-ся, -еш-ся; незак. тр. Хрысціцца. Сынючкі мае мілыя, жагнайцяся, прасеця бога, кап вас ні пабралі. Цял.
ЖАЛАСЦІВЫ (жаласьлівы) прым. Жаласлівы. Ён к скаціне саўсім ня жаласьлівы. Жор.
ЖАРАБОК (жарабок) мужч. Памылка пры снаванні. Ужо і жарабок пасьпела палажыць. Ваўк.
ЖАРАБУК (жарабук) мужч. Жарабок. Ён купіў у вайну жарабука. Цял.
ЖАЎТАЧКА (жаўтачка) жан. Жаўтуха. На жаўтачку хварэюць, калі с печанем што ні ў парадку ці з жоўцям. Гіл.
ЖМУРАЧКА (жмурачка) жан. Зморшчынка. У яе быў твар увесь у жмурачках. Цял.
ЖМУРКІ (жмуркі, змуркі) толькі ў мн. Частаванне на другі, трэці дзень пасля хрэсьбін. Дук. Я дык на гэтыя жмуркі ніколі не хадзіла. Змуркі — ето ўжо на другі дзень п'юць, што асталося ад радзін. Папл.
ЖМУРЫНКІ (жмурынкі) толькі ў мн. Гл. жмуркі. Бабу трэба на жмурынкі зваць. Ігр.
ЖНЕЎНІК (жнеўнік) мужч. Іржэўнік. Жнеўнік касіў жняяркаю. Дук.
ЖУЖАЛКА (жужалка) жан. Чарнявая жанчына. Яна красівая, жужалка гэта, але гультай. Дук.
ЖУКОВІНА (жуковіна) жан. Пярсцёнак. Як мы з старым вянчаліся, ды ён мне падарыў жуковіну, дык во, яка яшчэ прыгожая! Дук.
ЖУЧОК (жучок) мужч. Шпілька, якою зашпільваюць жанчыны кароткія валасы. Воля, дай мне адзін жучок. Вішн.
ЖЫЖКА (жышка) жан. Сок з фруктаў або ягад. Яблыкі сь сьлівамі тушацца добра, тады іх кідаюць на рэшата, кап жышка сьцякла. Ляшч.
76 👁