Старонка 49
◀ / 173 ▶
ДУШАГРЭЙКА (душагрэйка) жан. Гл. гарсэт. Душагрэйка, бо ўсягды душу грэе, цяпло становіцца. Шут., Варн. ДЫЛЕЦЬ (дылець) незак. тр. Імжаць. Але ш вот дошч, дыліць — дыліць цэлы дзень. Цял. ДЫЛІ (дылі) толькі ў мн. Прыстасаванне для падвешвання набіліц. Цяшкія дужа дылі, толькі лішні грус у краснах. Мільчы. ДЫРЫЦЬ (дырыць), -у, -ыш; зак. тр. Хлынуць. Кроў дырыла з рота. Дук. ДЭРБА (дэрба) жан. Жанчына высокага росту з тонкімі доўгімі нагамі. Нека патанчала, худоба зрабілася і тут тоненька, адно ногі доўгія, дэрба. Сав. ДЫСЭНІ (дысэні) толькі ў мн. Узор. У хаце ў іх хораша, лошкі засьцілаюцца пасьцілкамі, якія вытканы ў дысэні. Бяс. Е Е (е). Ёсць. Чыстая е, дак выду ў чыстум. Цял. ЕЙНЫ (ейны) займ. Яе. Ейны калок убіты, каб бачыла што ейная дзялка. Ляшч. ЕСТ (ест). Гл. е. Ест у яе дзеці. Цял. ЕСЦЯКА (есьцяка). Гл. е. У нашага санкі есьцяка. Цял. ЁМКА (ёмка) прысл. Прыгожа, добра. Так ёмка ёй гэта кофта. Тася вельмі ёмка кроіць бурку. Дук. ЁМКІ (ёмкі) прым. Спрытны. Ваша ішчэ ёмкая баба. Дук. Прыгожы, складны. Ёмкі ў яе сын: с твару харошы і с стану. Дук. Ж ЖАБА (жаба) жан. Карабатае месца на астрыі касы. Каторы не ўмее кляпаць, дык жабаў больш наробіць, як наклепле. Так.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 173 ▶