ДЖМЕЛЬ (джмель) мужч. Чмель. Джмель большы за пчалу. Ніз.
ДЗЕЙКА (дзейка) жан. Чутка. Пусьцяць дзейку, што я паміраць буду. Цял.
ДЗІЧ (дзіч) мужч. Бародаўка. Дзіч сеў на самай далоні і што рабіць? Ляшч.
ДЗЯВОЧЫНА (дзявочына) жан., толькі ў адз. Адзенне дзяўчыны, якое яна бярэ з сабой, калі ідзе замуж. Дзявочыну матка выбірае, калі дачка ідзе замуж. Варн.
ДЗЯДОК (дзядок) мужч. Прымітыўнае прыстасаванне для асвятлення хаты лучынаю: у калодачцы ўмацоўвалі палку, да верхняга канца якой прыбівалі дзве жалезкі (зубы), куды закладалі лучыну. А як жа даўней за лучынаю жылі? У калодачку, дзядок такі, дадуць у зубы яму лучыну і гарыць. Сав.
ДЗЯДЫ (дзядэ) толькі ў мн. Рэлігійны абрад, прысвечаны памінанню мёртвых. На дзядэ, як павячэраюць, ні прыбіраюць са стала, кажуць, мярцьвіцэ прыдуць есьці. Цял.
ДЗЯЛКА (дзялка) жан. Кавалак зямлі, якім надзялялі пры Польшчы малазямельных. Сав. У каго зямлі мала было, а сям'я вялікая, то дзялкай надзялялі. Ваўк.
ДЗЯРБОНІК (дзярбонік) мужч. Блін з дранай бульбы. Надзёрла картоплі на дзярбонікі, праўда, мала, буду пячы колькі ёсьць, а пасьля дабаўлю. Бяс.
ДЗЕРАВЯШКІ (дзеравяшкі). Гл. абіякі. Даўней былі дзеравяшкі, цяпер іх няма. Вішн.
ДЗЯРВЯНІКІ (дзярвянікі) мужч. Гл. абіякі. Бяс.
ДЛЯ (для) злуч. Каля. Усюды ўзаралі, толька для сянажаці пакінулі. Цял.
ДНЁМ (днём) прысл. Удзень. Вот днём калі малака з'ем. Дук.
79 👁