для скаціны. Удзень у даржнік заганяюць на оддых, ноччу сахозныя коні стаяць каля хлева. Бяс.
ДАРМО (дармо) прысл. Дарма. Дармо, што белка дурная, але рабіць усё ўмея. Дук.
ДАРОЎЛІВАЦЬ (дароўліваць), -ю, -еш; незак. тр. Дараваць. Такая крадзёш, я ведаю, хто мяне абакраў, але я дароўліваю. Ляшч.
ДАРЭМНЯ (дарэмня) прысл. Дарэмна. Цётка, вы дарэмня гэта, ні яна падвяла вас аграному. Цял.
ДАТЫКАЛЬНІ (датыкальні) толькі ў мн. Ніткі, адрэзаныя пасля ткання палатна ад кросен. Асталіся датыкальні доўгія. Дук.
ДАЎБЕШКА (даўбешка) жан. 1. Прылада, якою б'юць скаціну. Мой бацька ні коля сьвіней, а б'е даўбешкаю. 2. Перан. Неразумны чалавек. Менціць языком, што папала, даўбешка гэта дурная. Дук.
ДАЎЖЭЙШЫ (даўжэйшы) прым., перан. Высшы. Даўжэйшы гэты хлопяц за ўсіх. Дук.
ДАЎЖЭР (даўжэр) жан. Даўжыня. Гэдакая даўжэр, як вокам скінуць. Цял.
ДАЎЛОСУ (даўлосу) прысл. Без галаўнога ўбору. Яны ходзяць даўлосу летам, хустак ні носяць. Цял.
ДАЧКА (дачка) жан. Неадбеленая бязь. Купіла тры метры дачкі. Дук.
ДАЧЧЫНОЕ (даччыноя) прым. Даччыно. Даччыноя адзеніць і йдзе. Ляшч.
ДВАРОВЫЯ (дваровыя). Батракі, якія працавалі ў панскіх дварах. Дваровыя некалі вельмі кепска жылі. Цял.
ДВАЮРОДНЫ (дваюродны). Дваюрадны, стрыечны. Антось мой брат дваюродны. Дук.
ДВОЙКА (двойка) жан. Блізняты. Казалі, маладая прывяла двойка, блізьнятачка, а другая, троха ў гадах — троё, два хлопчыкі і дзевачка. Сав.
81 👁