Вылаяць. Як паеду, дык выстраблю пярад людзьмі. Дук.
ВЫСТРАІЦЦА (выстраіцца), -ю-ся, -іш-ся; зак. тр. Забудавацца. Выстраілася гэдак, сваю хату пастроіла, хлеў. Цял.
ВЫСТРЫГАЦЬ (выстрыгаць), -гу, -жаш; зак. тр. Скроіць. Касьцюм блага выстрыгла. Варн.
ВЫСЕЎКІ (высяўкі) толькі ў мн. Адыходы, што застаюцца ад прасеянай мукі. Высяўкі сыплюць хоць каму, й курам, й сьвінкам. Зь ячменю болей высявак, як ш чаго. Мік.
ВЫТРАВІЦЬ (вытравіць), -ўлю, -віш; зак. тр. Знішчыць. За вайну вытравілі зьвяроў. В. В.
ВЫХАВАЦЬ (выхаваць), -ю, -еш; зак. тр. Зберагчы. Добра вот, што 40 рублёў выхаваў, дак сена купілі. Цял.
ВЭДЛЕ (вэдле) прысл. Побач. Мае соткі вэдле мяне. Курэй на іх не пушчу. Так.
ВЭДЛУГ (вэдлух) прыназ. Паводле, у параўнанні. Але яна як блыха вэдлух тых. Цял.
ВЭЛЕН (вэлян) мужч. Вэлюм. Шчэ вэлян купіця ёй да вянца. Дук.
ВЭНДЗЯ (вэньдзя) прысл. Гл. авунь. Веньдзя прычындалы твае, не збаёдай. Масц.
ВЯРМО (вярмо) ніяк. Ярмо. Такое вярмо зробляна, яно чапляецца за саху. Цял.
ВЭРХАЛ (вэрхал) мужч. Лямант, гвалт. Тады яна нарабіла вэрхалу. Дук.
В'ЮРОК (в'юрок) мужч. Гл. вірок. Ляшч. Ніткі на в'юрок зьвіваюць. Згубіўся мой в'юрок недзе. Пр.
ВЯЗАНКА (вязанка) жан. Вязаная хустка з шарсцяных нітак. Ніткі праду на вязанку. Вішн.
ВЯЗЕНКІ (вязенкі), адз. вязёнка. Вязаныя рукавіцы. Я цяпер памаленьку праду ніткі на вязенкі. Быт.
75 👁