Старонка 34
◀ / 173 ▶
ВЫМ'Я (вым'я) ніяк. Вымя. Вым'я карова распарола, малако с кроўю. Цял. ВЫМЯРГАВАЦЬ (вымяргаваць), -гую, -гуеш; зак. тр. Вымеркаваць. Я неяк вымяргавала і ўзяла гарэлкі. Дук. ВЫНАШАЙ (вынашай) мужч. Пук сухога лёну, вынесены з сушні за адзін раз. Ідзі ўжо вынашай нясі, працуй. Так., Ніз., В. В. ВЫНАШАЯ (вынашая) жан. Гл. вынашай. Яшчэ засталася адна вынашая. Дук. ВЫПАСАЖЫЦЬ (выпасажыць), -у, -ыш; зак. тр. Выжыць. Унучка выпасажыла дзеда с хаты. Дук. ВЫПАТРАШЫЦЦА (выпатрашыцца), -у-ся, -ыш-ся; зак. тр. Зрабіць аборт. Выпатрашыся, калі ня баісься, бо сорам будзя. Дук. ВЫПРУДЗІЦЦА (выпрудзіцца), -джу-ся, -дзіш-ся; зак. тр. Памерці. Ня чапайця дзеці яго, хай ён выпрудзіцца, злодзяй гэты. Дук. ВЫПУСЦІЦЬ (выпусьціць), -шчу, -ціш; зак. тр. Пакінуць на гадоўлю. У яе карова ест і цялушку выпусьціла. Цял. ВЫРАЧ (вырач) мужч. Балота. Хутка ў нас на вырачы асушальныя работы пачнуцца. Бобр. ВЫСВЕНЦІЦЬ (высьвяньціць), -чу, -ціш; зак. тр. Гл. адсвянціць. Я яе добра высьвяньціла, боляй яна мяне ня зачэпіць. Дук. ВЫСКРАБАЧКА (выскрабачка) жан. Маленькая булачка хлеба, спечаная з рэштак цеста. Дзяжу выскрабуць нажом, зьлепяць цесто ў галушачку і выскрабачкі пякуць. Горкі. ВЫСТАЧА (выстача) жан. Лішак, рэштка. Як кросна тчэш, ды выстаняцца пража, дак кажаш, што абмылілася, выстачы многа. Цял. ВЫСТРАБІЦЬ (выстрабіць), -блю, -біш; зак. тр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 173 ▶